Чацвер, 12 Сакавік 2020

Актывіст Алесь Круткін выйшаў на волю зь віцебскага ІЧУ пасьля 45 сутак арышту

Ацаніць гэты матэрыял
(4 галасоў)
Алесь Круткін на волі Алесь Круткін на волі

Полацкага актывіста і блогера Алеся Круткіна вызвалілі 12 сакавіка зь віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня (ІЧУ), дзе ён адбываў тры адміністрацыйныя арышты запар – 45 сутак агулам. Перад тым як вызваліць канчаткова, Круткіна адвезьлі ў Чыгуначны РАУС Віцебска для прафіляктычнай размовы.

Каля віцебскага ІЧУ Алеся Круткіна 12 сакавіка сустракалі сябры, паплечнікі, блогеры і журналісты. Дачакаліся не адразу. У прызначаны час Круткіна вывезьлі з тэрыторыі ІЧУ на службовым транспарце. Як высьветлілася пазьней, вазілі ў Чыгуначны РАУС Віцебску для прафіляктычнай размовы. Праз гадзіну Круткін на таксоўцы вярнуўся да ІЧУ, дзе яго чакалі каля 20 чалавек, у тым ліку вядомыя беларускія блогеры «Шэры Кот» і Сяргей Ціханоўскі.

Алесь Круткін прызнаўся, што адчувае сябе нармальна і ня мае прэтэнзій да міліцыянтаў – «толькі да Лукашэнкі». Расказаў, што ўсе 45 содняў правёў у адзіночнай камэры і напісаў за гэты час 56 вершаў. Галадоўку не трымаў.

Актывіст і блогер Алесь Круткін быў пакараны першы раз адміністрацыйным арыштам на 15 сутак 28 студзеня ў Полацку (за ўдзел у антыінтэграцыйных акцыях у Менску), другі раз – 12 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску (за налепку «Калгаснай дыктатуры баста!» на будынку аблпракуратуры), трэці – у Лепельскім райсудзе 26 лютага (за тыя ж налепкі). Усе пакараньні – паводле арт. 23.34 КаАП РБ.

Уладзімер Бяляўскі, фота аўтара

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.