Вынікі пракурорскіх праверак сьведчаць пра тое, што сельгаспрадпрыемствам Віцебскай вобласьці не ўдаецца выкараніць безгаспадарчасьць. Пра гэта паведаміла старшы пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласьці Вольга Грыцкевіч.

Збор подпісаў за ўсталяваньне памятнай шыльды ў гонар вядомага на Глыбоччыне агранома Баляслава Лапыра распачалі грамадзкія актывісты гораду. Дзякуючы яму Глыбокае славіцца ўраджайнасьцю вішань, менавіта ён выводзіў розныя ўстойлівыя гатункі гэтай ягады і прывозіў іх з замежжа.

На «Нафтане» не выплацілі дзьве квартальныя прэміі за выкананьне патрабаваньняў аховы працы – за апошні квартал 2014 году і першы квартал 2015-га. Работнікі ААТ у зьдзіўленьні, паколькі іх калегі па канцэрне – нафтаперапрацоўшчыкі з Мазырскага НПЗ грошы атрымалі.

Палітыка ліставаньня з палітвязьнямі імкліва стала больш жорсткай, пра гэта паведаміла маці Ігара Аліневіча: “2 чэрвеня атрымала ад Ігара ліст, датаваны 21 траўня… Відавочна, што палітыка лістоў стала больш жорсткай. На 1 траўня ён атрымаў толькі адну паштоўку. Раней у гэты дзень ён атрымліваў нават больш паштовак, чымся на Дзень нараджэньня”.

У газэце Віцебскага раёну «Жыццё Прыдзвіння» ў нумары за 19 траўня апублікаваны артыкул нейкай Н. Цірусавай пад загалоўкам «…Где гремели бои» («…Дзе грымелі баі»). Актывісты ініцыятывы «Хайсы» ўпэўненыя, што зьяўленьне гэтага матэрыялу – рэакцыя ўладаў раёну на шэраг публікацыяў у незалежных мэдыях, якія набылі вялікі розгалас, пра масавае пахаваньне людзей у лясным маciве.

Падатковыя органы Віцебскай вобласьці працягваюць карпатлівую працу па зьверцы даходаў і расходаў фізычных асоб і выяўленьні фактаў незадэкляраваных паступленьняў. У выніку на Віцебшчыне з пачатку году грамадзянам прад’яўлена да выплаты 3 мільярды рублёў падаходнага падатку.

Кіраўнікам прадпрыемстваў Віцебскай вобласьці ад імя Вадзіма Заранкіна разасланая факсаграма аб арганізацыі падпіскі на часопіс Камітэту дзяржаўнага кантролю.

У першай палове мая Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне газэце Віцебскай епархіі БПЦ (Маскоўскі патрыярхат) «Наше православіе». У сувязі з гэтым на некаторых праваслаўных сайтах, што знаходзяцца ў дамэннай зоне.by (sobor.by, odigitria.by), а таксама на расейскіх сайтах, як zavtra.ru, нехта Анатоль Шлыкаў распаўсюджвае дзіўныя звароты.

Мерапрыемствы ладзіліся ў красавіку і траўні супрацоўнікамі 7-га ўпраўленьня (па Віцебскай вобласьці) галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі.

Бацькам будучых першаклясьнікаў з новых мікрараёнаў Наваполацку прыйшлося літаральна начаваць каля брамы школ №14 і №12. Прыём дакумэнтаў у школу пачаўся 2 чэрвеня, але для таго, каб уладкаваць сваіх улюбёных дзяцей у навучальную ўстанову побач з домам, бацькам прыйшлося прастаяць у жывой чарзе двое сутак.