Затрымалі Таццяну Севярынец, да суду яна будзе за кратамі
Каля 7-й раніцы да маці палітвязня, пісьменніка і палітыка Паўла Севярынца прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Яны патлумачылі, што ў яе сацыяльных сетках заўважаны падпіскі на інфармацыйныя рэсурсы, прызнаныя ў Беларусі «экстрмісцкімі». Жанчыну забралі з дому і павезлі ў аддзяленне ГУБАЗіК, але адразу папярэдзілі, што потым яна будзе дастаўлена ў Першамайскі РАУС.
Інэсса Ворыхава: «У Наваполацку штодня заірымліваюць 5-6 чалавек»
Маці Маргарыты Ворыхавай, дарадцы Святланы Ціханоўскай, пакінула Беларусь, адбыўшы 15 сутак арышту. У інтэрв’ю «Настоящему времени» яна распавяла пра сваё затрыманне і пра тое, у якіх умовах адбываюць арышт у Наваполацкім ЦІПе.
За цікавасць да «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках улады арыштавалі расейца
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 28 снежня за "экстрэмізм" у сацыяльнай сетцы пакараў арыштам на 7 сутак грамадзяніна Расіі работніка рэкламнай вытворчасці Дзмітрыя Чаркоўскага.
Полацкая «Школа падвышэння палітычнай пісьменнасці» распачала «перадвыбарчыя гастролі»
У розных установах горада цягам арошніх двух тыдняў адбываюцца сустрэчы з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Святланай Адзінцовай. Гэтыя сустрэчы назвалі «Школай падвышэння палітычнай пісьменнасці», і прысвечаныя яны лютаўскім выбарам. Сцэнар «урокаў» паўтараецца з разу ў раз: дэпутатка расказвае пра змены ў выбарчай сістэме, а старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч – пра паспяховае развіццё Полацк, якое наладжваецца ў тым ліку і пры дапамозе дзейных дэпутатаў.
За падпіску на «экстрэмісцкі» інфарэсурс ўлады аштрафавалі рабочага
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 13 снежня за захоўванне ў сацыяльнай сетцы спасылку на «экстрэмісцкі» інфармацыйны рэсурс пакарала штрафам у памеры 1110 рублёў былога «нафтанаўскага страйкамоўца» Віктара Акасевіча.
На Віцебшчыне дзеючыя дэпутаты парламента праяўляюць актыўнасць у інфармацыйным полі
У рэгіёне працягваюцца этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў. У гэты час дзейныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалі масава выступаць у мясцовых СМІ. Уся гэтая актыўнасць можна расцаніць як прыхаваная незаконная агітацыя ў перыяд рэгістрацыі.
За «экстрэмізм» у сацсетках улады арыштавалі шматдзетнага бацьку
Суд Браслаўскага раёна Андрэй Вязіцкі 30 лістапада за распаўсюд “экстрэмісцкіх” публікацый у сацыяльнай сетцы арыштаваў на 10 сутак бацьку траіх малалетніх дзяцей, які працуе пакавальнікам-фасоўшчыкам Браслаўскай вытворчасці ААТ «Віцебскхлебпрам» Аляксандра Шаршнёва. Акрамя таго, суддзя вырашыў канфіскаваць ва ўласнасць дзяржавы тэлефон, які належаў "правапарушальніку".
Акаўнты ксяндза Вячаслава Барка ў сацыяльных сетках прызнаныя «экстрэмісцкімі»
У так званы «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ» ўключылі сацыяльныя старонкі ксяндза Вячаслава, які служыў у расонскім касцёле, але быў вымушаны пакінуць Беларусь, бо трапіў пад ціск сілавікоў. У «экстрэмісцкія матэрыялы» трапілі Youtube-канал "Ксёндз Барок", Telegram-канал "Ксёндз Барок" і асабістая старонка Вячаслава Барка у Фэйсбуку. Адпаведнае рашэнне прыняў 25 снежня мінулага года суд Чыгуначнага раёна Віцебска.
Мікалай Статкевіч «працягвае адмаўляцца выконваць законныя патрабаванні адміністрацы"
Ліст з такімі словамі атрымала днямі жонка палітвязня Марына Адамовіч ад адміністрацыі глыбоцкай ПК-13, дзе зняволены палітык адбывае пакаранне. Ужо 330 дзён жонка не атрымлівае лістоў ад мужа, таму яна вымушана звяртацца да адміністрацыі калоніі, каб хоць што даведацца пра цяперашні стан Мікалая Статкевіча. У апошнім допісе ёй адказалі, што на яго за парушэнні рэжыму перыядычна накладаюцца спагнанні. Але што да стану здароўя, то «на дадзены момант пагрозы жыццю і здароўю М.Статкевічу няма». Таксама адміністрацыя падкрэслівае, што ен не пазбаўлены права на медычную дапамогу ў выпадку неабходнасці.
За публікацыю “экстрэмісцкіх” матэрыялаў улады аштрафавалі віцебскага прадпрымальніка
Суддзя суда Першамайскага раёна Алена Жук 13 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 740 рублёў бацьку двух дзяцей прадпрымальніка Івана Вялічку.