Віцебскі праваабаронца дамогся выпраўленьня парушэньняў заканадаўства з боку супрацоўнікаў судоў
Пасьля зваротаў у Вярхоўны Суд праваабаронцу Паўлу Левінаву ўдалося дамагчыся выпраўленьня хібаў у працы судоў Чыгуначнага раёну Віцебску і Лепельскага раёну Віцебскай вобласці, якія ўзьніклі празь недастатковы кантроль з боку кіраўніцтва судоў за дзейнасьцю сваіх падначаленых і неналежнае захоўваньне маёмасьці.
Віцебскі домабудаўнічы камбінат звальняе 200 чалавек?
Чытач charter97.org паведамляе пра будучыя праблемах на прадпрыемстве: «Падпісаны загад аб пераводзе работнікаў на чатырохдзёнку. Гэтаксама плянуецца скараціць усіх пэнсіянэраў і блізу двухсот чалавек дзейнага зьвяна, як мяркуецца, з заводу буйнапанэльнага домабудаваньня, які зусім нядаўна быў “мадэрнізаваны”», – піша ён.
Жыхары Наваполацку прывялі дзяцей у неіснуючы садок
У Наваполацку «адкрылі» дзіцячы сад, які ў рэальнасьці не функцыянуе. На думку карыстальнікаў сацыяльных сетак, бацькоў маленькіх дзетак, якія літаральна засыпалі сваімі паведамленьнямі журналістаў, дзіцячы сад адкрыты не для наваполацкіх дзяцей, а асабіста для Натальлі Іванаўны Качанавай.
На сходзе ў Воршы дзясяткі жыхароў патрабавалі рамонту двара
Жыхары дому № 7 па вуліцы Міру ў Воршы масава прыйшлі на сход, каб вырашыць праблему добраўпарадкаваньня двара.
Сяргей Рыжоў прысуджаны да шасьці з паловай гадоў калёніі
У Віцебску да шасьці з паловай гадоў калёніі строгага рэжыму прысуджаны ўдзельнік прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году Сяргей Рыжоў.
З-за жахлівага стану дарогі станцыя Руміна ў сэзон дажджоў аказваецца адрэзанай ад сьвету
Чыгуначная станцыя Руміна, што пад Воршай, у сэзон дажджоў аказваецца фактычна адрэзанай ад сьвету. Так выйшла, што з аднаго боку пад'язны шлях праходзіць праз поле мясцовага фэрмэра, які пэрыядычна ўзорвае ўсю сваю зямлю. З другога – разьбітая транспартам каляіна.
Леаніда Аўтухова судзяць за тое, што ён параўнаў чыноўніка з тэрарыстамі ЛНР і ДНР
У Гарадку распачаўся судовы працэс над сябрам партыі БНФ Леанідам Аўтуховым. Пачыналі судзіць актывіста паводле аднаго артыкулу, а потым перакваліфікавалі на іншы – з больш сур’ёзным пакараньнем.
Лукашэнка памяняў месцамі начальнікаў УУС Менскага і Віцебскага аблвыканкамаў
Аляксандар Лукашэнка 2 красавіка падпісаў указы, якімі прызначыў новых кіраўнікоў УУС Менскага і Віцебскага аблвыканкамаў. Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта, генэрал-маёр міліцыі Віктар Сянько вызвалены ад пасады начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму і прызначаны начальнікам упраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму. У сваю чаргу генэрал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў вызвалены ад пасады начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму і прызначаны начальнікам упраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму.
Віцебскі завод электравымяральных прыбораў перайшоў на трохдзёнку
Праз складаную фінансавую сытуацыю прадпрыемства перайшло на скарочаны працоўны тыдзень. Пра гэта паведамілі работнікі аднаго з цэхаў заводу.
Праваабаронца Міхаіл Жамчужны, зьмешчаны ў Віцебскае СІЗА, адмовіўся даваць падпіску аб неразгалошваньні сваёй справы
У красавіку ў Віцебску можа пачацца працэс над праваабаронцам, вынаходнікам Міхаілам Жамчужным, якога абвінавачваюць у спробе завалодаць дзяржаўнымі сакрэтамі. Працэс будзе закрыты, напісаў у лісьце на волю Міхаіл Жамчужны.