Кандыдатка Ірына Яскевіч атрымала папярэджаньне за пікет з удзелам Анатоля Лябедзькі
Папярэджаньне вынесла камісія Кастрычніцкай выбарчай акругі № 20 на падставе матэрыялаў праверкі, праведзенай Кастрычніцкім райаддзелам міліцыі Віцебску.
Двум з трох апэратараў кабельнага тэлебачаньня ў Віцебску вынесеныя папярэджаньні ад Міністэрства інфармацыі
ААТ «Віцебскі абласны тэхнагандлёвы цэнтар “Гарант”» і ТДА «Перадавыя тэхналёгіі» Міністэрствам інфармацыі вынесеныя папярэджаньні пра недапушчальнасьць парушэньняў заканадаўства аб СМІ, аўтарскім праве і сумежных правох.
Флэшмоб да Дня беларускага пісьменства па-віцебску: публічнае чытаньне расейскіх кніг
2 верасьня ў сквэры Маякоўскага ў Віцебску прайшоў флэшмоб да Дня беларускага пісьменства. Каля 30 чалавек цягам 5 хвілінаў чыталі свае любімыя кнігі.
У Полацку дэманстравалі, як папулярызаваць фальклёр
Чым адрозьніваецца і чым падобны фальклёр Беларусі, Летувы і Латвіі? 3 верасьня гэта высьвятлялі ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце на адмысловым міжнародным творчым сэмінары “Досьвед вывучэньня і папулярызацыі народнай музычнай творчасьці моладзевымі фальклёрнымі калектывамі”.
У Віцебску падпісалі дакумэнт пра супрацу дзяржавы з праваслаўнай царквой
Праграма мер па выкананьні пагадненьня аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой у Віцебскай вобласьці на 2016 – 2020 гады была падпісаная ў аблвыканкаме 31 жніўня.
У Віцебску на адным баку вуліцы дзейнічае выбарчае заканадаўства, а на другім – адміністрацыйнае
З такой аргумэнтацыяй міліцыянтаў сутыкнуліся Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч, якіх абвінавачваюць у несанкцыянаваным пікетаваньні. Актывісты ж настойваюць, што праводзілі пікет па зборы подпісаў.
У Полацку абнавілі помнік літары «Ў»
У Полацку завяршылі рэканструкцыю помніку літары «Ў», паведаміў мясцовы краязнаўца Андрэй Бухавецкі.
Праз брак сродкаў школу ў Дуброўне не адрамантавалі да 1 верасьня
Дубровенская школа №1 выявілася не гатовай да 1 верасьня. 600 вучняў будуць туліцца па іншых будынках у другую зьмену.
Віцебская кандыдатка: Усе месцы пад пікеты пазаймалі, але ніхто нічога не праводзіць
Віцебская актывістка партыі АГП Ірына Яскевіч зьяўляецца кандыдатам па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе №20. У адказ на выказанае жаданьне зладзіць інфармацыйныя пікеты яна пачула: “Да 10 верасьня ўсе пляцоўкі ўжо расьпісаныя і занятыя. Дамаўляйцеся самі з вашымі канкурэнтамі”. Аднак дамаўляцца няма з кім: пікетаў у вызначаных месцах ніхто не праводзіць.
Аршанскія актывісты і віцебскія кандыдаты ў дэпутаты наведалі помнік у гонар атраду Ігната Будзіловіча
Помнік у гонар паўстанцаў 1863 году ў вёсцы Пагосьцішча Лёзьненскага раёну зьявіўся з ініцыятывы мясцовай настаўніцы Алены Грачышнікавай ў 2006 годзе. Але апякуюцца ім пераважна аршанцы, і нездарма: бо помнік пастаўлены ў гонар апошняга бою паўстанцаў менавіта Аршанскага атраду. Той бой адбыўся 26 красавіка 1863 году. Ужо трэці год аршанцы прыяжджаюць сюды 28 жніўня – у дзень расстрэлу камандзіра атраду Ігната Будзіловіча.