Помнік у гонар паўстанцаў 1863 году ў вёсцы Пагосьцішча Лёзьненскага раёну зьявіўся з ініцыятывы мясцовай настаўніцы Алены Грачышнікавай ў 2006 годзе. Але апякуюцца ім пераважна аршанцы, і нездарма: бо помнік пастаўлены ў гонар апошняга бою паўстанцаў менавіта Аршанскага атраду. Той бой адбыўся 26 красавіка 1863 году. Ужо трэці год аршанцы прыяжджаюць сюды 28 жніўня – у дзень расстрэлу камандзіра атраду Ігната Будзіловіча.
Гэтым разам прыехалі ня толькі аршанцы, зь Лёзна прыехалі людзі, якія ставілі помнік, а зь Віцебску прыбылі кандыдаты ў дэпутаты парлямэнту Аляксей Гаўруцікаў, які балятуецца па Сеньненскай акрузе, і Хрыстафор Жаляпаў, які балятуецца па адной зь віцебскіх акругаў.
Аляксей Гаўруцікаў
Хрыстафор Жаляпаў
orsha.eu