“З канапель зрабілі пудзіла”. Кампанія Legalize Belarus заклікае спыніць вайну з наркотыкамі
Актывісты кампаніі Legalize Belarus 25 лютага наведалі Віцебск і патлумачылі, чаму так званая “вайна з наркотыкамі” шкодзіць грамадзтву. “Такі падыход не працуе”, – цьвердзяць навукоўцы. Пра тое самае кажуць праваабаронцы. Але палітыкі працягваюць маўчаць. Бо баяцца згубіць падтрымку “народных мас”…
Палітвязьня Жамчужнага трэці раз за год пакаралі карцэрам
Вязьня папраўчай калёніі № 9 Міхаіла Жамчужнага зноў пакаралі 10 суткамі карцэра. Пра гэта паведаміў праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які атрымаў зьвесткі пра Міхаіла Жамчужнага пасьля візыту адваката вязьня ў Горацкую калёнію.
Прапаршчык, які параніў салдата-рэкрута, прысуджаны да пяці гадоў зьняволеньня
Да пяці гадоў пазбаўленьня волі прысуджаны прапаршчык, па віне якога на палігоне Лосьвіда пад Віцебскам пацярпеў салдат тэрміновай службы. Пра гэта паведамілі ў Віцебскім абласным судзе.
“Гэта ўсё Ада!” У Віцебску адкрылася выстава з пленэру ў Лужках
У Віцебскім мастацкім музэі 21 лютага адкрылася выстава “Гісторыя аднаго мястэчка. Галакост”, на якой прэзэнтуюцца мастацкія працы з пленэру ў Лужках. Пленэр адбыўся на Шаркоўшчыне летась. І гэта быў ужо 29-ы пленэр, які зладзіла старшыня культурна-асьветніцкага Цэнтру імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак. Яна прысутнічала на вэрнісажы.
Белсуд супраць “Белсату”. Віцяблян аштрафавалі амаль на 1200 рублёў за здымкі ў Воршы
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў віцяблян Віталя Скрыля і Ўладзімера Лунёва штрафамі ў памеры 24 базавых велічынь, прызнаўшы іх вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (частка 2 арт. 22.9 КаАП РБ).
Людзі добрай волі – хто яны і як іх шукаць?
20 лютага ў Віцебскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы прайшла чарговая сустрэча ў межах праекту, прысьвечанага грамадзянскай актыўнасьці. На дзьвюх першых сустрэчах абмяркоўваліся пытаньні рэгістрацыі масавых мерапрыемстваў і публічныя прасторы гораду. Тэмай чарговай сустрэчы стала валянтэрства.
Віцябляне ў Дзень матчынай мовы напісалі агульнанацыянальную дыктоўку
У Віцебску 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, каля паўсотні чалавек напісалі Агульнанацыянальную дыктоўку. Імпрэза адбылася ў Віцебскай абласной бібліятэцы і ладзілася ў маштабах усёй краіны ў 11-ты раз. Для напісаньня быў прапанаваны тэкст Янкі Скрыгана “Вясковая раніца” – усе справіліся “на выдатна”.
Пʼяная камісія і адсутнасьць сумленнасьці – што ўбачыў карэспандэнт на выбарчым участку
У Беларусі завяршылася чарговая электаральная кампанія. Сумняваючыся ў сумленнасьці і справядлівасьці працэсу, многія жыхары краіны даўно ўжо ставяцца да такіх палітычных падзеяў зь недаверам, а часам і зь непрыхаваным абурэньнем.
Павал Левінаў выбарчай камісіі: Вы змарнавалі народныя грошыкі…
Праваабаронца Павал Левінаў накіраваў на адрас Віцебскай абласной выбарчай камісіі адкрыты ліст, у якім выказаў расчараваньне, што сябры камісіі не прыслухаліся да яго ранейшых парадаў і не абвясьцілі яшчэ ў студзені аб самароспуску. Гіпатэтычны сьпіс Левінава, дасланы ў выбаркам за два месяцы да выбараў, цалкам супаў з выніковым сьпісам выбраных у аблсавет дэпутатаў.
Віцебск: Выбары скончыліся, пытаньні засталіся
18 лютага завяршыўся трохмесячны выбарчы маратон, які дазволіў сфармаваць мясцовыя прадстаўнічыя органы ўлады – Саветы дэпутатаў. Зразумела, гэта значны палітычны вынік, які дасягнуты мясцовай выканаўчай галіной улады. Іншым вынікам мясцовых выбараў можна лічыць відавочны факт, што выбарчая сыстэма ў цяперашнім яе выглядзе падрывае давер да вынікаў галасаваньня і выклікае сумнеў у легітымнасьці дэпутатаў.