Заснавальнік сайта Orsha.eu месяц пражыў пад бамбёжкамі ў Чарнігаве. Расказвае пра "ваенны сіндром", інстынкты самазахавання і крах рэжымаў
Ігар Казмерчак — заснавальнік рэгіянальнага медыя Orsha.eu, восенню мінулага года з’ехаў пад ціскам рэпрэсій у Чарнігаў, будаваў планы развіваць беларускую супольнасць. Але. Ён месяц пражыў пад бамбёжкамі ў Чарнігаве, на днях змог выехаць у Львоў. Ігар расказаў пра падзеі ў горадзе, новы досвед, новыя каштоўнасці і свой прагноз, як будзе развівацца сітуацыя. Пра гэта піша БАЖ.
Хто карыстаецца мабільным тэлефонам Барыса Хамайды ў віцебскім ІЧУ?
Увечары 30-га сакавіка карыстальнікі Telegram, знаёмыя з найстарэйшым віцебскім апазіцыянерам, атрымалі дзіўныя паведамленні. Паводле допісаў службы мэсэнджару, Барыс Хамайда зарэгістраваўся ў Telegram каля 22-й гадзіны вечара. Сітуацыя неверагодная ў прынцыпе, бо актывіст знаходзіцца пад арыштам, а ягоны тэлефон тым часам павінны захоўваць супрацоўнікі ІЧУ. Або міліцыянты, калі апарат забраны для нейкіх следчых дзеянняў. У любым выпадку, гаспадар карыстацца ім не можа. Хто ж тады ўвайшоў Telegram пад выглядам Барыса Хамайды?
Праз палітычны пераслед быў вымушаны пакінуць Беларусь пастаўскі ксёндз Андрэй Бульчак
Супраць пробашча пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага распачалі адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. 25-га сакавіка над ім павінны быў адбыцца суд, але справу вярнулі ў Пастаўскі РАУС на дапрацоўку. Ксёндз Андрэй Бульчак, грамадзянін Польшчы, шмат гадоў аддаў святарскаму служэнню на Віцебшчыне. Але ягоны дазвол на працу ў Беларусі мае скончыцца ў траўні, і святар не меў ілюзіі, што ён будзе працягнуты. Таму прыняў рашэнне зʼехаць ужо цяпер, не чакаючы вынікаў суду, бо ў выпадку штрафу ён не хоча «фінансаваць гэты рэжым».
Юрыдычная абберацыя: у хуліганстве следчыя ўбачылі "экстрэмізм"
30 сакавіка Следчым упраўленнем па Віцебскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб злосным хуліганстве ў дачыненні да жыхароў Віцебска. Па гэтай справе, ў розных працэсуальных статусах, праходзяць грамадзянскія актывісты: Марына Праслава, Павел Сакалаў, Кацярына Макарэвіч, Юлія Лабунова, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Канстанцін Бодэ і Святлана Гуркоўская. Справа носіць ганебны і знішчальны характар для аўтарытэта ўладаў.
Ваенна-патрыятычнае выхаванне – па старых савецкіх узорах
У школах Браслаўскага раёну правялі «месячнік ваенна-патрыятычнай работы». Тыя, хто вучыўся ў школе ў часы СССР, адразу пазнаюць маральна састарэлыя фарматы імпрэзаў, выкарыстаныя сучаснымі настаўнікамі – гэта конкурсы строю і песні, ваенна-спартовыя гульні накшталт «Зарніцы» і сустрэчы з ветэранамі, выпуск насценгазет і «баявых лісткоў».
«Аднабаковае» свята
Дзень яднання народаў Беларусі і Расеі рыхтуюцца сустрэць у Талачыне і ў Шуміліне. Нягледзячы на тое, што гэтыя раёны нават не памежныя з Расейскай Федэрацыяй, раённыя ўлады абвясцілі, што 1 красавіка ўрачыста адзначаць «яднанне» з расейскім народам. Але ў найбліжэйшых да Віцебшчыны расейскіх рэгіёнах не збіраюцца наўзаем адзначаць «еднасць» з беларусамі.
У Віцебскай вобласці назіраецца змяншэнне зарэгістраваных злачынстваў. Але ці надоўга?
Пасля таго як "сілавыя" органы расправіліся з удзельнікамі пратэстных 2020-2021 гадоў, шляхам завядзення крымінальных спраў у дачыненні да грамадзянскіх і палітычных актывістаў, улады рапартуюць аб тым, што з пачатку 2022 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці колькасць злачынстваў знізілася на 23%. Як змянілася колькасць злачынстваў на 1000 жыхароў замоўчваецца, бо гэты паказчык больш аб'ектыўны.
Віцебскія абласныя арганізацыі «Чырвоны Крыж» і «Белая Русь» «хайпанулі» на аказанні дапамогі бежанцам з Украіны
Паводле інфармацыі Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкама на працягу месяца, пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны ў вобласць прыбылі 35 жыхароў з тэрыторыі нашай паўднёвай суседкі. Адзначаецца, што асноўная мэта бежанцаў - гэта ўз'яднання сям'ёй або перачакаць, у сваякоў, якія жывуць у Беларусі, заканчэння баявых дзеянняў.
Таццяна Севярынец – да Лунінецкага райвыканкаму: Вы пакрылі наш горад ганьбай акупанта
Віцебская актывістка накіравала зварот на сваю малую радзіму – у горад Лунінец, дзе прайшло яе дзяцінства. Сёння яна абураная тым, што « з вайсковага аэрадрому Лунінца ляцяць расейскія самалёты і ракеты ў бок Украіны, несучы на сваіх крылах смерць жыхарам дзяржавы-суседа, з якім усю гісторыю наша краіна сябравала». Праз гэта жыхары Лунінеччыны сталі закладнікамі ганебных рашэнняў беларускіх уладаў, лічыць Таццяна Севярынец.
У Яўгена Сцяпанава, які пісаў заявы пра спыненне вайна ва Украіне, прайшоў ператрус – забралі аргтэхніку
Жыхар Віцебску Яўген Сцяпанаў звярнуўся са скаргай у абласную пракуратуру, бо лічыць, што супрацоўнікі Першамайскага РАУС парушылі ягоныя правы. У прыватнасці, міліцыянты не назвалі сваіх пасадаў, імёнаў і прозвішчаў, не патлумачылі яму ягоныя правы і не далі азнаёміцца з дазволам на ператрус. У межах якой справы ён праводзіўся – мужчына дагэтуль не ведае.