Супрацоўнікамі Першамайскага РАУС быў затрыманы ксёндз Андрэй Вашчук, пробашч віцебскай парафіі Святога Духа. Паводле паведамленняў у сацыяльных сетках, святара затрымалі нібыта за несанкцыянаванае пікетаванне і ў наступны панядзелак будуць судзіць паводле арт. 24.23 КаАП.

Справу Вольгі Ялцэвіч разбіраў суд Маскоўскага раёну Брэста ( па месцы рэгістрацыі жанчыны). Суддзя Яўген Брэган прызнаў Вольгу Ялцэвіч вінаватай паводле ч. 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). Згодна з матэрыяламі следства, ад імя замежнага фонду яна публікавала інфармацыю аб зборы грошай «для падтрымкі грамадзян, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

У судзе Полацку і Полацкага раёну да 15-ці сутак арышту асудзілі старшыню Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалая Шараха. Суддзя Раіса Штуро разбірала дзве адміністрацыйныя справы, распачатыя за незаконнае пікетаванне – за жоўта-блакітны сцяг на аватарцы ў Фэйсбуку ( арт. 24.23.КаАП) і за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў праз старонку ВКонтакте (арт.19.11 КаАП). Перад пачаткам пасяджэння Мікалай Шарах заявіў пра неабходнасць пазнаёміцца з матэрыяламі справаў, і ў дакументах ўбачыў дзве ўжо гатовыя судовыя пастановы – два разы па 15 сутак. Аднак падчас працэсу ўсё пайшло не так, як было запланавана.

У лістападзе мінулага году па рашэнні Віцебскай абласной пракуратуры Міністэрства інфармацыі заблакавала гарадскі незалежны сайт Оршы. У афіцыйным спавяшчэнні, якое атрымала рэдакцыя, вялося пра тое, што блакіроўка будзе працягвацца паўгады. Прайшло значна болей часу, і было прынята рашэнне напісаць у пракуратуру афіцыйны запыт, чаму сайт дагэтуль не разблакаваны. «Адказ прыйшоў адназначны: сайт не разблакуюць», – распавёў рэдактар і заснавальнік сайта orsha.eu Ігар Казмярчак.

Яго затрымалі пасля вяртання з Мінска, дзе Вярхоўны суд разглядаў справу аб ліквідацыі Свабоднага профсаюза Беларускага. З вялікай верагоднасццю прафсаюз быў закрыты. Але затрыманаму кіраўніку арганізацыі паведамілі, што судовае рашэнне яму вышлюць на электронную пошту.

14 ліпеня — роўна год, як старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна cхопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне. 

Пра гэта полацкая журналістка напісала ў Фэйсбуку, каментуючы звесткі пра вяртанне кампутара і мабільнага тэлефона, забраных падчас ператрусу. Нагадаем, СК праводзіў праверку па факце допіса ў Фэйсбуку, які Ціна Палынская зрабіла напярэдадні візіту ў Полацк кіраўніка РПЦ у Беларусі Патрыярха Кірыла. У міліцыі ёй паведамілі, што яе справу перадалі ў пракуратуру, якая павінна зацвердзіць або аспрэчыць рашэнне следчых пра адсутнасць складу злачынства.

Палітвязень, асуджаны да 14-ці гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў), з 24 чэрвеня знаходзіцца ў глыбоцкай ПК-13. У апошніх лістах да жонкі ён паведамляе пра штодзённы ціск на яго з боку адміністрацыі. Праваабаронцы адзначаюць, што ўмовы ўтрымання ў гэтай калоніі (народная назва «Беразвечча») надзвычай жорсткія, што да стаўлення да зняволеных.

Маскоўская Хельсінкская група паведаміла 12 ліпеня аб адказе № 4182/2022 з Камітэта па правах чалавека адносна беларускі Яны Пінчук. Камітэт прызнаў абгрунтаванымі рызыкі непапраўнай шкоды ў выпадку экстрадыцыі Яны ў Беларусь і папрасіў урад Расеі ўстрымацца ад выдачы, каб даць Пінчуку доступ да ўнутраных працэдур атрымання прытулку. Ці спыніць рашэнне Камітэта экстрадыцыю, невядома.

Па заяве пракурора Віцебскай вобласці 13 ліпеня старонка віцябляніна Сяргея Сесіцкага ў сацыяльнай сетке Фейсбук (https://www.facebook.com/sergey.sesitsky) прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі. Гэта чарговая спроба выдаліць інфармацыйны рэсурс Сяргея з публічнага абарота.