28.06.2024 Тэгі: грамадства, заканадаўства, ЛГБТК, падкаст У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" два героя (прадстаўніка ЛГБТК+ супольнасці) Уладзь і Яўген адказваюць на Пастанову Міністэрства культуры N24, якая ўносіць змены у інструкцыю "Аб эратычнай прадукцыі". Змены закранаюць вызначэнне парнаграфіі: у яго дададзена канцэпцыя "нетрадыцыйных палавых адносін". Сярод іх — праявы ЛГБТК+ стасункаў (гомасэксуальнасць, паліаморыя), якія стаяць праз коску з заафіліяй, некрафіліяй і педафіліяй…
"Як чалавек з уралівай групы, ты ўсё жыццё мусіш камусьці даказваць, што ты маеш права на існаванне і маеш права на тыя правы, якія маюць усе астатнія. А калі сама дзяржава выбірае для цябе зрабіцца перашкодай — гэта непрыемна", — кажа Яўген.
"У выпадку прававога дэфолту ў Беларусі — гэта вельмі цікавая сітуацыя, у якой міністэрствы па сутнасці спаборнічаюць у ўзроўні абсурду, які яны будуць уносіць у грамадства. Бо на самай справе сказаць пра тое, што быў нейкі запыт у грамадстве на прыняцце нейкіх паправак, яго няма. Бо грамадскага запыту таксама няма", — лічыць Уладзь.
"Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах" — гэта словы з першай артыкула Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
"Першапачаткова Беларусь спрабавала рухацца ад савецкай гамафобнай спадчыны па шляху павагі да роўнасці і свабоды ўсіх людзей. Аднак, як і з усімі іншымі правамі чалавека, шлях апынуўся нядоўгім: аўтарытарызм несумяшчальны са свабодай", — адзначае Беларускі Хельсінкскі Камітэт.
Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:
Гісторыя аднаго зварота. Як дзве жанчыны абаранілі свае правы
Крыніца: "Усё маё жыццё — парнаграфія". ЛГБТК+ пра змены у заканадаўстве