У Полацку забаранілі штогадовую акцыю прафсаюзу «За годную працу»
Свабоднаму прафсаюзу заводу «Шкловалакно» полацкі райвыканкам забараніў правядзеньне пікету 7 кастрычніка ў Міжнародны дзень барацьбы за годную працу. Дэмакратычныя прафсаюзы Беларусі ў гэты дзень традыцыйна арганізуюць розныя мерапрыемствы з патрабаваньнем годных умоваў працы, павышэньня заробку і гарантаваных працоўных месцаў.
Пад Бешанковічамі паўгода рамантуюць дарогу
Дарогу, якая вядзе ў вёску Горкі Бешанковіцкага раёну, вяскоўцы прасілі адрамантаваць яшчэ ўвесну. Будаўнікі зьявіліся тут летам. У выніку паводле папер дарога прыдатная да выкарыстаньня, але мясцовыя жыхары сьцьвярджаюць, што зробленая толькі палова працы.
Віцебчукі пратэстуюць супраць будаўніцтва Сафійскага сабору
Абвешчаны 26 верасьня збор подпісаў супраць зьнішчэньня парку на месцы будаўніцтва нечакана перайшоў у публічную дыскусію. Яна разгарэлася са зьяўленьнем настаяцеля будучага сабору протаіерэя Міхаіла, які вырашыў пажартаваць з крытычна настроенымі месьцічамі.
Новалукомаль: актывісты СПБ зьбіраюцца ехаць у Менск на мітынг
Незалежныя прафсаюзы плянуюць правесьці 7 кастрычніка ў розных гарадох Беларусі шэраг акцыяў, прысьвечаных Міжнароднаму дню барацьбы за годную працу. Аднак акцыі пройдуць ня ўсюды. У Новалукомлі рабочыя мясцовай ДРЭС, якія належаць да свабоднага прафсаюзу, вырашылі ня ладзіць публічных мерапрыемстваў у горадзе, а зьбіраюцца далучыцца да мітынгу ў Менску, калі акцыю прафсаюзаў дазволяць сталічныя ўлады.