У Воршы затрымалі прапаведнікаў-крышнаітаў
Крышнаіты-прапаведнікі ўжо ня першы раз гасьцююць у Воршы. Час ад часу прыхільнікаў гэтай рэлігіі можна ўбачыць каля гарадзкога рынку, дзе яны спрабуюць прадаваць літаратуру пад выглядам збору ахвяраваньняў.
Тацьцяна Смоткіна атрымала пастанову зь Віцебскага аблсуду
Віцебскі абласны суд вырашыў пакінуць бязь зьменаў пастанову Глыбоцкага суду. Журналістка-фрылянсэр з Глыбокага абскарджвала штраф у 25 базавых велічынь паводле артыкулу 22.9 адміністрацыйнага кодэксу за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі і па-ранейшаму лічыць прысуд беспадстаўным.
Пракуратура Віцебшчыны: выканкамы недастаткова кантралююць выкарыстаньне зямель
Пракуратура Віцебскай вобласьці адзначае недастатковую працу мясцовых выканкамаў ў сфэры дзяржаўнага кантролю над выкарыстаньнем і аховай зямель. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем прыродаахоўнага заканадаўства Алена Казлова.