«Бязглуздзіца і невядомасць». 68-гадовую палітзняволеную Эму Сцепулёнак перавялі ў СІЗА-2 Віцебску
Былую настаўніцу з Мёраў Эму Сцепулёнак, якую абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), перавялі з Жодзінскай турмы ў віцебскі СІЗА №2. У апошнім лісце на волю палітзняволеная піша, што «ніякага руху па справе няма наагул». 68-гадовая жанчына знаходзіцца за кратамі больш за тры месяцы.
Спрэчная і сумнеўная. Дэпутаты зацвердзілі праграму развіцця Віцебскай вобласці на 5 гадоў
Без аглядкі на тое, што з 1 студзеня 2022 году пачалі дзейнічаць эканамічныя санкцыі з боку аднаго з асноўных беларускіх гандлёвых і інвестыцыйных партнёраў - краін Еўропы, на пазачарговай сесіі абласнога Савету дэпутатаў зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці на чарговую пяцігодку. Незалежныя эканамісты сумняюцца, што яна будзе выканана.
Жыхары Віцебску ігнаруюць абмеркаванне паправак да Канстытуцыі і гатовыя да байкоту ці зрыву рэферэндуму
Пакуль на Віцебшчыне не назіраецца якой-небудзь актыўнасці ў справе абмеркавання паправак у Асноўны закон краіны. Тэма рэферэндуму не абмяркоўваецца ў публічных месцах і працоўных калектывах. Улады абмежаваліся фармальнымі мерапрыемствамі і выступамі ў прэсе. Грамадзяне рыхтуюцца да байкоту ці да псавання бюлетэняў для галасавання.
За абразу пракурора віцябляніна асудзілі на паўтара года «хіміі» і вялікі штраф
29 снежня суд Бешанковіцкага раёну вынес абвінаваўчы прысуд у крымінальнай справе ў дачыненні 35-гадовага жыхара Віцебску, які нібыта абразіў памочніка пракурора Віцебску. На падставе арт.369 КК мужчыну прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў і штрафу ў 2900 рублёў.