- Катэгорыя: Вясна
Па афіцыйных дадзеных падчас мірных акцый па усёй Беларусі былі затрыманыя каля трох тысяч чалавек. «Вясна» працягвае збіраць дадзеныя пра гэтых людзей у Мінску і рэгіёнах. 10 жніўня чакалася, што над імі адбудуцца суды. Валанцёры і валанцёркі Валанцёрскай службы «Вясны» маніторылі суды цэлы дзень, але поўную інфармацыю пра асуджаных даведацца не ўдалося. Як распавядае каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова, па інфармацыі валанцёраў затрыманыя ў апошнія некалькі дзён у Мінску знаходзяцца ў двух гарадах: у Мінску і Жодзіне.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўлялася актывістамі і валанцёрамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Перадвыбарчы перыяд характарызаваўся ўскладненнем эканамічнай сітуацыі на фоне супярэчнасцяў у беларуска-расійскіх адносінах і недаатрымання беларускім бюджэтам значных сум у гандлі энерганосьбітамі. Сітуацыя ўскладнялася ўзмацненнем патрабаванняў расійскага боку ў палітычнай павестцы двухбаковых адносін і ўвязцы эканамічных пытанняў з «паглыбленай інтэграцыяй» у рамках стварэння саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Шэраг краін і прадстаўнікоў Еўрапейскага саюзу працягваюць выказвацца з асуджэннем наконт выбараў прэзідэнта Беларусі і падзеях, якія адбываліся ў ноч з 9 на 10 жніўня. Урад ФРГ, МЗС Літвы і Чэхіі заяўляюць, што выбарчы працэс у Беларусі не адпавядаў міжнародным абавязальніцтвам краіны і агульнапрынятым дэмакратычным стандартам. Таксама яны заклікаюць белаурскія ўлады адмовіцца ад празмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў.
- Катэгорыя: Вясна
Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюзу ў замежных справах і палітыцы бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Жазэп Барэль і камісар па пытаннях добрасуседства і пашырэння ЕС Олівер Варгей прынялі 10 жніўня сумесную заяву аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, паведамляе афіцыйны сайт ЕС.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 10 жніўня, прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс выступіў з публічным каментаром, што тычацца выбараў кіраўніка дзяржавы, якія прайшлі днём раней у Беларусі, а таксама якія рушылі за гэтым сутыкненнямі сіл правапарадку і пратэстоўцаў, піша delfi.lv.
- Катэгорыя: Вясна
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі звярнуўся да кіраўніка Еўрапейскага савета Шарлю Мішэлю і кіраўніку Еўрапейскай камісіі Уршулі фон дэр Ляйен, паведаміў афіцыйны прадстаўнік польскага ўрада Пётр Мюлер. Кіраўнік урада Польшчы ініцыяваў надзвычайны саміт Еўрасаюзу па пытанні Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у Мінску загінуў адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту, якая праходзіла ўвечары і ноччу з 9 на 10 жніўня ў Мінску.