Па стане на раніцу 10 верасня ў Беларусі налічваецца 55 палітычных зняволеных. Чатыры з іх — жанчыны. Спіс увесь час дапаўняецца. Правабааронцы прызналі палітзняволенымі каардынатарку ініцыятыўнай группы Віктара Бабарыкі па адным з раёнаў Мінска Святлану Купрэеву, даверанаю асобу Святланы Ціханоўскай у Гомелі Таццяну Канеўскую, сяброўку Прэзідыўму Каардынацыйнай Рады Лілію Уласаву, супрацоўніцу PandaDoc Юлію Шардыку. Большасць з іх абвіначваецца ў здзяйсненні эканамічных злачынстваў, але ва ўсіх выпадках, на думку беларускай праваабарончай супольнасці, пераслед носіць палітычна матываваны характар. «Вясна» сабрала гісторыі палітычных зняволеных жанчын Беларусі. Блізкую сяброўку сям'і Віктара Бабарыкі і каардынатарку яго ініцыятыўнай группы па адным з раёнаў Мінска Святлану Купрэеву затрымалі падчас выбарчай кампаніі яшчэ на этапе збору подпісаў. Раніцай 11 чэрвеня ў яе кватэру ў Мінску, дзе яна пражывае з 81-гадовай мамай, прыйшлі з ператрусам. Маці Святланы Таццяна Мікалаеўна распавяла Свабодзе пра ператрус і затрыманне дачкі:

Разгон мірнай дэманстрацыі ў Мінску 9 жніўня. Фота Радыё Свабода Пракурор горада Мінска адказаў на скаргу юрыста ПЦ "Вясна" Паўла Сапелкі аб непрадстаўленні звестак аб колькасці загінулых і параненых падчас падаўлення мірных пратэстаў 9-13 жніўня.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Андрэй Казановіч быў затрыманы амапаўцамі ўвечары 10 жніўня ў Мінску. Ён не трапіў на Акрэсціна і нават не паспеў падпісаць пратакол у РУУСе, куды яго прывезлі — бо пасля збіцця страціў прытомнасць і быў дастаўлены ў бальніцу. Але ж гэта не перашкодзіла прыцягнуць Казановіча да адказнасці па ч.1 арт. 23.34 КаАП.

Затрыманні на Нямізе 9 верасня 2020 года. Фота Радыё Свабода Вечарам 9 верасня на стыхійнай акцыі пратэсту ў Мінску ў падтрымку затрыманай і кінутай у СІЗА Марыі Калеснікавай адбыліся затрыманні.

Алесь Бяляцкі. Фота: Радыё Свабода. “Можна сказаць, што сёння ў Беларусі ў двубоі сышлося Дабро і Зло, – распавёў Алесь Бяляцкі сайту palitviazni.info. – Варта адзначыць, што Зло – добра ўзброенае, мае дзяржаўныя механізмы. У іх і зброя, і суды, і сілавыя структуры. А з боку Дабра – толькі нечуваныя для краіны мірныя пратэсты, якія збіраюць сотні тысяч людзей. І гэтая барацьба працягваецца…”

Разгон акцыі каля Камароўскага рынку ў Мінску 8 верасня. У Мінску і іншых гарадах Беларусі працягваюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 4 па 8 верасня. "Вясна" абнаўляе вынікі судоў анлайн. 

Максім Знак. Фота: TUT.BY Сябра Прэзідыума КС Беларусі юрыст Максім Знак ранкам 9 верасня паспеў напісаць прадзюсару "Эхо Москвы" паведамленне са словам "маскі”. Зараз з ім не могуць звязацца яго памочнікі.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў у працоўную групу ААН па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях паведамленне па сітуацыі з выкраданнем Марыі Калеснікавай. Згодна з мандатам рабочай групы па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях, яна прымае, разглядае і перадае дзяржавам паведамленні аб гвалтоўных знікненнях, пададзеных сваякамі асоб, зніклых без вестак, або праваабарончымі арганізацыямі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы. Рабочая група просіць дзяржавы правесці расследавання і паведаміць працоўную групу аб выніках.

Беларускія ўлады павінны неадкладна раскрыць лёс і месцазнаходжанне лідаркі апазіцыі Марыі Калеснікавай і неадкладна вызваліць яе, заявіла 8 верасня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Са слоў відавочцаў, Марыя Калеснікава была выкрадзеная людзьмі ў масках у Мінску ў панядзелак раніцай, што супярэчыць сцвярджэнням беларускіх уладаў, што яна была затрыманая на мяжы з Украінай у ноч на аўторак.

Рада Еўропы сур'ёзна занепакоеная парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, гаворыцца ў заяве генеральнага сакратара РЕ Марыі Пейчыновіч-Бурыч, распаўсюджанай 8 верасня прэс-службай гэтай міжнароднай арганізацыі.