Арцём Ісакаў. Фота: "Віцебская Вясна" У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 3 лютага адбылося чарговае паседжанне ў крымінальнай справе віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»).

Алег Граблеўскі. Алег Граблеўскі і Сяргей Драздоўскі з «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» некалькі гадзін 3 лютага знаходзіліся ў Следчым камітэце. Алегу выставілі абвінавачванне па артыкуле махлярства, цяпер ён затрыманы на 3 сутак. Сітуацыя з Сяргеем пакуль што не зразумелая. Па неправеранай пакуль інфармацыі ён знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 03.02.2021

1-3 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да тэхніка-праграміста Аляксея Малчанава, абвінавачанага па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Да суду Аляксей знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Паводле абвінавачання, дзевятага лістапада ў 2 гадзіны 5 хвілін, знаходзячыся дома і кіруючыся ганебнымі намерамі, у чаце «Дамброўка-5» абразіў начальніка трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бедункевіча, напісаўшы "на вул. Галубка жыве адна з галоўных м****й ГУБАЗа Бедункевіч", тым самым прынізіў гонар і годнасць, асабістыя і прафесійныя якасці Бедункевіча.

Суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Дзмітрый Астапенка 3 лютага агучыў прысуд у дачыненні да Івана Зубко. Яго прызналі вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ). Прысуд — тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Менавіта столькі прапаноўвала дзяржабвінаваўца Кунцэвіч. У гэты тэрмін залічваецца тэрмін знаходжання Івана Зубко пад арыштам падчас следства — з 16 лістапада 2020 года да 3 лютага 2021 года з разлікам адзін дзень пад арыштам роўны двум дням "хіміі". Меру стрымання Івана змянілі на падпіску аб нявыездзе — і адпусцілі пасля вынясення прысуду.

У судзе Заводскага раёна Мінска разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да Івана Канявегі — індывідуальнага прадпрымальніка, дырэктара канцэртнага агенцтва Horse&Vega. З 17 снежня 2020 год ён знаходзіцца пад вартай. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса па падзеях у сталіцы з 9 на 10 жніўня: па ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), ч. 1 арт. 218 КК (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Справу разглядаем суддзя Кацярына Мурашка. Паводле тэксту абвінавачвання, ноччу 10 жніўня, з 00:40 да 00:45, Канявега з групай грамадзян выйшаў на праезную частку на скрыжаванні вул. Багдановіча-Купалы-Старажоўскай, што прывяло да парушэння працы транспарту. Сваімі дзеяннямі ён перашкаджаў дзейнасці органаў правапарадку, з яго боку зыходзіла пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да іх. Таксама ён нанёс не менш двух удараў рукамі па задняй арцы і шкле службовага аўтамабіля ДАІ. У гэты час Іван Канявега быў цвярозы.

Арцём Ісакаў. Фота: "Віцебская Вясна" У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 3 лютага адбылося чарговае паседжанне ў крымінальнай справе віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»).

Суд Першамайскага раёна Мінска асудзіў 3 лютага 30-гадовага Мікіту Харловіча да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках шляхам вырабу кактэйлей Молатава. Яго дзеянні кваліфікавалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 295-3 і арт. 13 ч. 2 арт. 293. Мікіту затрымалі 27 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў Курасоўшчыне каля лесапаласы: у хлопца з сабой былі дзве бутэлькі-кактэйлі Молатава — ён накіроўваўся іх тапіць у тэхнічным вадаёме, але не паспеў. Хлопец на судзе заявіў, што ў аддзяленні ГУБАЗіКа яго збівалі, каб атрымаць "патрэбныя паказанні" для відэароліка.  30-гадовага Мікіту Харловіча абвінавацілі ў тым, што 27 верасня "знаходзячыся паблізу дома па вул. Казінца, 117 і ў іншых неўстаноўленых месцах па выкананні публічных заклікаў пасля праведзеных выбараў прэзідэнта Беларусі да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках з наступным удзелам у масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады", вырабіў два гаручых прадмета – кактэйлі Молатава, якія захоўваў у сябе ў хляве, а 27 верасня ўзяў іх з сабой і накіроўваўся на пратэст, "аднак злачынства не было даведзена да канца па незалежных ад яго абставінах па прычыне спынення злачыннай дзейнасці супрацоўнікамі органаў МУС".

Суд Мінскага раёна 3 лютага вынес прысуды па крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў». Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Матэрыяльная шкода машыны склала 5 222 рублёў 88 капеек. Акрамя гэтага, абвінавачаных асудзілі за рэчывы і прадметы, якія сілавікі знайшлі пры вобшуке ў іх дамах і машынах пасля затрымання: па ч. 1 ст. 295-3, ч. 2 арт. 296, 329 і па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віктар Шаўцоў вынес наступныя прысуды па гэтай справе: Таксама яны мусяць выплаціць пазоў пацярпелага супрацоўніка МУС Аляксандра Гейца (намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы ў выхаваўчай калоніі, ЛПП Дэпартамента выканання пакарання МУС) ў суме 1000 рублей, а таксама маральную шкоду на суму 3000 рублёў.