Cпецдакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні Камітэт па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы прадставіў праект рэзалюцыі па Беларусі, які будзе вынесены на галасаванне 27 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ ў Страсбургу.

Сяржук Кійко пасля адбыцця арышту. Фота: Kurjer.info Пракуратура Слуцкага раёна адрэагавала на скаргу журналіста рэгіянальнай газеты “Інфа-Кур’ер” Сержука Кійко, якую ён падаў на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ Слуцкага РАУС.

Максім Філіповіч Гомельскі блогер Максім Філіповіч 5 чэрвеня звярнуўся ў гарадскі Следчы камітэт з просьбай правесці праверку дзеянняў участковага Дзмітрыя Акуліча, паведамляе сайт gomelspring.org. Гамяльчук лічыць, што міліцыянт пачаў на яго незаконны адміністрацыйны працэс. Дзеянні старшага лейтэнанта міліцыі Філіповіч расцэньвае як пераслед і просіць пачаць на яго крымінальную справу за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Сяргей Кунцэвіч. Фота Радыё Свабода. Фігурант справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Сяргей Кунцэвіч, якому 2 чэрвеня змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, звярнуўся ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Арт-актывіст Алег Ларычаў Куратар стрыт-арт-праекту Signal Алег Ларычаў паведаміў у адной з суполак у мэсэнджэры Telegram, што быў затрыманы міліцыяй разам зь сяброўкай Ганнай Новік, пры іх былі фарбы і трафарэты. Пра затрыманне паведамляе Радыё Свабода.

Максім Філіповіч Рапарт пра “фактычную падмену” гомельскім блогерам Максімам Філіповічам дзяржаўных СМІ, у тым ліку і па фармаванні грамадскай думкі сярод грамадзянаў Рэспублікі Беларусь”, падаў 25 траўня падпалкоўнік міліцыі Драздоў на імя намесніка начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама Віталя Котчанкі.

СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Фота: sputnik.by Сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч і мастак-дызайнер Андрэй Бяляўскі вызваленыя са следчых ізалятараў пад падпіску аб нявыездзе.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заклікам тэрміновага ўмяшальніцтва ў сітуацыю з паўторным арыштам і адвольным затрыманнем сябры праўлення Беларускага Хельсінкскага Камітэта Паўла Левінава.

Саша Кулаева, Валянцін Стэфановіч і Ганна Герасімава Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч і дырэктарка Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава Ганна Герасімава з 30 траўня па 1 чэрвеня сустракаліся з дэлегатамі розных краінаў-сябраў Савета па правах чалавека ААН у Жэневе, каб праінфармаваць іх пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.