Шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen выступіла з асуджэннем прысуду лідэрам незалежнага прафсаюзу Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку.

Жорсткае затрыманне Мікалая Саляніка. Фота: "Гарадзенская Вясна". 24-га жніўня старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалай Салянік абскардзіў рашэнне Кастрычніцкага суда Гародні які пакараў яго на 25 базавых велічынь. Вялікае абурэнне грамадска-палітычнага актывіста выклікала вядзенне судовага працэсу, дзе не задаволілі яго просьбу праглядзець відэа, якое Мікалай Салянік трактаваў як матэрыял, які цалкам апраўдвае яго.

Пасля абвяшчэння прысуду Фядынічу і Комліку. Фота: ПЦ "Вясна". У судзе Маскоўскага раёна Мінска ў панядзелак адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 24 жніўня ўдзельнікаў акцыі пратэсту каля Дома правасуддзя. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Актывісты такім чынам пратэставалі супраць вынясення абвінаваўчага прысуду Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку, а таксама ў падтрымку незалежнага прафсаюза РЭП.

Суд па "справе прафсаюзаў" 30 ліпеня 2018 года. Фота: ПЦ "Вясна". Заява праваабарончай супольнасці Беларусі адносна крымінальнага прысуду, вынесенага  лідэрам прафсаюза РЭП Ігару Комліку і Генадзю Фядынічу.

Памочнік генеральнага сакратара Глабальнага прафсаюза IndustriALL Кемаль Озкан. Фота: ПЦ "Вясна". Глабальны прафсаюз IndustriALL асуджае вынясенне абвінаваўчага прысуду лідэрам прафсаюза РЭП Фядынічу і Комлік.

Затрыманні каля Дома Правасуддзя. Фота: ПЦ "Вясна" Пасля абвяшчэння прысуда па справе лідэраў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка каля будынку Дома правасуддзя, дзе праходзіў працэс, грамадскія актывісты зладзілі пікет у падтрымку незалежнага прафсаюза. Яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, сцяг прафсаюза РЭП і “Еўрапейскай Беларусі”.

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік. Фота: ПЦ "Вясна". Поўны тэкст прысуду па “справе прафсаюзаў”, вынесены суддзёй Савецкага раёна Мінска Марынай Фёдаравай 24 жніўня 2018 года.

Мінск, 24 жніўня. Ўсіх падазраваных па "справе БелТА", акрамя Аляксея Жукава, 27 жніўня выклікаюць у Следчы камітэт для правядзення працэсуальных дзеянняў з удзелам адвакатаў. Пра гэта паведамляе БелаПАН.Як паведамлялася, раніцай 7 жніўня Следчы камітэт распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што "па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі МУС, распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, дасканалы з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) ".

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік перад судом. Фота: ПЦ "Вясна". У 12 гадзін дня 24 жніўня суд Савецкага раёна Мінска вынесе прысуд па крымінальнай справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.