Дар'я Юрчанка, фота У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і акцый па "кармленні галубоў".

25 траўня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску суддзя Юрый Урбан разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да віцяблянкі Дар'і Юрчанка. Дзяўчыну прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 23.34 КаАП) і аштрафавалі на 25 базавых велічыняў, паведамляе "Віцебская Вясна".

Гэта ўжо другі штраф, які жыхарка Віцебску атрымала цягам месяца. 18 траўня Дар'ю аштрафавалі на 540 рублёў за кармленьне галубоў (суддзя Алена Цыганкова).

Згодна з адміністрацыйным пратаколам, Юрчанка 30 красавіка ў загадзя вызначаным месцы ля будынку «Марка-сіці» парушыла заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Яна нібыта актыўна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным пікетаваньні, выказвала свае грамадска-палітычныя погляды ў інтэрв'ю блогеру Сяргею Ціханоўскаму. У далейшым відэаматэрыял быў разьмешчаны на ютуб-канале «Страна для жизни».

Сваёй віны ў судзе дзяўчына не прызнала і ад усялякіх тлумачэньняў наконт выстаўленага абвінавачваньня і сваіх дзеяньняў падчас сустрэчы з Ціханоўскім адмовілася.

“25 базавых – гэта вялікая сума для нашай сям’і. Адразу і не заплаціш. Я ня ведаю, дзе грошы на ежу ўзяць, хаця кожны дзень працую, а тут яшчэ штрафы аплочваць. Але ж ёсць артыкул Канстытуцыі, які дае людзям права на свабоду слова і забяспечвае свабоду сходаў”,  – сказала пасля суду Дар’я Юрчанка.

Нагадаем, што ў Віцебску ў пятніцу 22 траўня быў затрыманы актывіст Аляксей Прохараў. Яго запрасілі ў аддзел аховы правапарадку Чыгуначнага раёну для дачы тлумачэнняў пра ягоны ўдзел у кармленні галубоў 3 траўня. Але з міліцыі яго не выпусцілі – затрымалі і адразу адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Актывіст паспеў паведаміць праваабаронцу, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак.

Палітычны пераслед у траўні: прамежкавыя вынікі і расклад новых судоў

Як мінімум да першага чэрвеня будуць працягвацца суды над паплечнікамі Сяргея Ціханоўскага і іншымі актывістамі.

Таксама праваабаронцам стала вядома, што ў Мінску яшчэ на мінулым тыдні 20 траўня актывіст "Народнай грамады" Сяргей Спарыш быў асуджаны на 8 сутак арышту. Яго, як і яшчэ 7 чалавек, затрымалі ў мінулы аўторак у Вярхоўным судзе, дзе праходзіла абскарджванне нерэгістрацыі "кандыдатаў пратэсту". Таксама стала вядома, што затрыманы тады ж Дзмітрый Місюк атрымаў 15 базавых велічынь (405 рублёў) штрафу за "непадпарадкаванне міліцыі" (арт. 23.4 КаАП). 

У Мінску судзяць затрыманых "кандыдатаў пратэсту" і іх паплечнікаў

Сёння ў Мінску праходзяць суды над затрыманымі напярэдадні незарэгістраванымі "кандыдатамі пратэсту" і іх паплечнікамі. На 20 траўня "Вясна" валодае звесткамі пра 8 затрыманых.

Крыніца: Суды над удзельнкамі мірных акцый і сустрэч працягваюцца