Аўторак, 14 Сакавік 2023

Улады абвінавачваюць віцебскага журналіст Вячаслава Лазарава ў “экстрэмізме”

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Затрыманне Вячаслава адбылося месяц таму, 9 лютага, на наступны дзень пасля прыезду з Польшчы. Спачатку Лазарава павезлі ў Следчы камітэт, і амаль суткі следчыя на казалі родным дзе журналіст знаходзіцца, што з ім адбываецца. У Вячаслава на волі засталася маці- пенсіянерка і маленькая дачка. Цяпер яго ўтрымліваюць у Віцебскім абласным следчым ізалятары.

Улады ўжо выставілі абвінавачваніі журналісту. Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, якое кваліфікуецца паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК. Пачатку следчых дзеянняў паслужыла выяўленая "сілавікамі" фатаграфія ў сацыяльных сетках прызнаных "экстрэмісцкімі матэрыяламі", аўтарам якой нібыта быў Лазараў.

У выпадку, калі следства здолее знайсці доказы для суда, то Вячаславу можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

Падтрымайць зняволенага можна грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-2, вул. Гагарына, 2, 210026, Віцебск. Вячаславу Дзмітрыевічу Лазараву.

Павел Сухі