Серада, 09 Снежань 2020

У Віцебску затрымалі яшчэ двух каталіцкіх святароў. Яны ў СІЗА

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)
Святар Аляксей Варанко. Жнівень 2020 году Святар Аляксей Варанко. Жнівень 2020 году

У Віцебску 8 снежня былі затрыманыя грэка-каталіцкі святар Аляксей Варанко і пробашч парафіі святога Уладзіслава ксёндз Віктар Жук. Да суду іх змясцілі ў СІЗА-2. Пра затрыманні паведаміла жонка Аляксея Варанко.

Паводле жонкі айца Аляксея, яго затрымалі каля ГЦ «Грын». Па тэлефоне Аляксей Варанко паспеў паведаміць, што супраць яго распачатая адміністрацыйная справа паводле арт. 23.34 КаАП.

Пазней з'явіліся звесткі, што затрыманы і пробашч парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску (Білева) ксёндз Віктар Жук. 3 снежня айцец Віктар ездзіў у Расоны, каб падтрымаць на судзе ксяндза Вячаслава Барка, абвінавачанага ў прапагандзе нацысцкай сімволікі. На падставе якіх абвінавачанняў затрымалі самога Віктара Жука – пакуль невядома.

Таксама не маем дакладнай інфармацыі, калі адбудуцца суды над святарамі. Упадабаная практыка апошніх месяцаў – утрымліваць затрыманых за кратамі ІЧУ (СІЗА) 72 гадзіны да суду.

Зміцер Міраш