Субота, 09 Снежань 2023

Пра палітычную сітуацыю ў свеце і будучую электаральную кампанію гаварылі ў Глыбокім

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
на фота Вера Цяліца з права на фота Вера Цяліца з права

Так званыя дэпутаты пачалі сваю электаральную кампанію і паехалі па калектывах горада са сваімі прамовамі. Так званая старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца сустрэлася з калектывам УП «ЖКГ» Глыбоцкага раёна, каб пагаварыць пра палітычную сітуацыю ў свеце, пра электаральную кампанію, якая мае адбыцца ў лютым і пра актуальныя праблемы, рашэннем якіх займаецца ў гэтыя дні калектыў камунальнікаў. Піша раённая газета “Віснік Глыбоччыны”.

Сваё выступленне яна пачала з асноўнага і набалелага для ўладаў пытання - выбараў. Як адзначыла чыноўніца, 25 лютага 2024 года ў Беларусі ўпершыню ў гісторыі пройдзе Адзіны дзень галасавання, калі будуць адначасова абірацца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў.

“Да гэтай падзеі трэба паставіцца вельмі сур'ёзна. Мы павінны разумець, што менавіта ад нас залежыць, хто будзе абраны ў парламент, хто ў далейшым будзе прымаць важныя для краіны рашэнні, працаваць на карысць кожнага грамадзяніна Беларусі. Вы бачыце, што цяпер вельмі напружаная сітуацыя ва ўсім свеце і яе "падаграваюць", у тым ліку, розныя інтэрнэт-каналы, якія распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю. Мы павінны ўмець аналізаваць інфармацыю, не паддавацца на правакацыі.

Калі будзем адзіныя ў адстойванні агульных інтарэсаў, у сваім жаданні жыць пад мірным небам, працаваць на балазе сваёй краіны, то ніякія вонкавыя пагрозы нам не страшныя”, - сказала Вера Цяліца напрыканцы свайго звароту да глыбоцкіх камунальнікаў.

Вонкавыя пагрозы ім не будуць страшныя, а вось для простага народа ўнутраныя яшчэ страшнейшыя, бо яны іх сапраўды адчуваюць.

Вольга Мікуліч