Пад час сустрэчы са старшынёй ЦВК навучэнцы актыўна цікавіліся пытаннямі ўдасканалення выбарчага заканадаўства.
Найперш, маладых людзей цікавілі перспектывы ўкаранення электроннага галасавання.
Сам Карпенка асцярожна ставіцца да навацый у працэдуры галасавання. Магчыма, з-за таго, што гэтыя тэхнічныя навіны значна павузіць і ўскладняць кантроль уладаў за працэсам "правільнага" падліку галасоў. Не малаважнай перашкодай укаранення электроннага галасавання ў Беларусі з'яўляецца дарагоўля арганізацыі падобнай сістэмы.
Тым не менш, гэтую тэму сёння актыўна ўнікае ЦВК, у прыватнасці, вывучае вопыт калег з Расійскай федэрацыі па ўкараненні дыстанцыйнага электроннага галасавання з выкарыстаннем спецыяльнага праграмнага забеспячэння.
Што да праекта новага Выбарчага кодэкса краіны, то ён, паводле слоў Ігара Васільевіча, будзе гатовы да канца 2022-га ці пачатку 2023 года. Пры гэтым ЦВК збіраецца правесці дыялогавыя пляцоўкі ў рэгіёнах краіны, у тым ліку і ў Віцебскай вобласці, дзе ўсе ахвочыя змогуць абмеркаваць карэкціроўкі закону, якія ў значнай ступені зменяць электаральныя паводзіны выбаршчыкаў.
Павел Жукаў