Са сцэны выступілі давераная асоба Ціханоўскай у Віцебскай вобласьці Тацяна Севярынец, блогерка («Настоящая Беларусь») Алена Янушкоўская, валянтэры штабу Аляксей Саламаненка, Аляксандар Якушкоў ды іншыя.
«Вольным мікрафонам» на сустрэчы мог скарыстацца кожны ахвотны. Гэтак, мужчына ў блакітным бэрэце і са сьцягам паветрана-дэсантных войскаў (2 жніўня – Дзень дэсантнікаў) заявіў, што «дэсантнікі ніколі ня пойдуць супраць свайго народу».
Пляцоўка, на якой праходзіў мітынг, была агароджаная мэталёвымі рамкамі, уздоўж якіх стаялі сэк’юрыці. За агароджай прагульваліся міліцыянты ў цывільным. Затрыманьняў у гэты дзень не было.
Фота: Слава Л.