Паводле інфармацыі сябра ініцыятыўнай групы і зборшчыцы подпісаў Вікторыі Ксянзовай, наагул у Віцебскай вобласьці сабрана ўжо больш 10 000 подпісаў за вылучэньне ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Сьвятланы Ціханоўскай.
Але збор подпісаў на гэтым не заканчваецца – пікеты будуць праходзіць яшчэ 17-19 чэрвеня ў некалькіх гарадах рэгіёну, у тым ліку і ў Віцебску. Сабраныя за гэтыя дні подпісы будуць пададзеныя ў камісіі па выбарах у пятніцу 19 чэрвеня. Менавіта ў пятніцу заканчваецца гэты этап электаральнай кампаніі.
Працэдура падачы подпісаў прайшла ў даволі спакойнай атмасфэры. Ніякіх перашкод ці правакацый улады не чынілі. Спатрэбілася ўсяго дзьве гадзіны, каб аб’ехаць з паперамі ўсе тры выбарчыя камісіі. Сябры выбаркамаў, якія прымалі лісты, былі падкрэсьлена ветлівымі і гаваркімі.
Падчас падліку лістоў з подпісамі ў камісіі па выбарах Першамайскага раёну Віцебску
«У мяне такое адчуваньне, што гэтыя людзі ў камісіях самі ўжо стаміліся ад дзейнай улады. Неяк нават з надзеяй у вачах на нас глядзелі, калі мне, канечне, не падалося…» – падзяліўся ўражаньнямі каардынатар ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай у Віцебску Уладзімер Кійко.
Уладзімер Бяляўскі
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!
Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.