Суд папярэдзіў пенсіянерку Тамару Ільіну за ўдзел у акцыі памяці Рамана Бандарэнкі
25 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні пенсіянеркі Тамары Ільіной. Суд прызнаў 64-гадовую жанчыну вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні – менавіта так міліцыя і суд расцанілі акцыю памяці Рамана Бандарэнкі каля мемарыялу «Боль» у Віцебску.
Першы крымінальны працэс за гвалт да супрацоўнікаў МУС падчас шэсцяў пачаўся ў Віцебску
Першы крымінальны працэс з ліку распачатых у дачыненні да ўдзельнікаў вулічных шэсцяў пачаўся 24 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску. Віцябляніна Андрэя Цімафеенку вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС падчас «Маршу еднасці» 6 верасня.
Менчука аштрафавалі ў Віцебску на 594 рублі за ўдзел у шэсці. Гэта быў яго 4-ы суд
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску аштрафаваў 39-гадовага менчука Аляксея Томашава на 594 рублі за ўдзел у вулічным шэсці (ч.3 арт. 23.34 КаАП). Такое рашэнне 23 лістапада прыняў суддзя Ілля Белавус. Сваёй віны мужчына не прызнаў.
Максіму Каржыцкаму прысудзілі 10 сутак арышту – за ўдзел у акцыях памяці Рамана Бандарэнкі
Віцябляніна Максіма Каржыцкага 20 лістапада пакаралі адміністрацыйным арыштам на 10 сутак за ўдзел у акцыях, прысвечаных памяці забітага Рамана Бандарэнкі, якія прайшлі ў Віцебску 13 і 15 лістапада. Разгляд справы адбыўся ў судзе Першамайскага раёну Віцебску. Рашэнне аб арышце мужчыны прыняла суддзя Вераніка Барысава.
Віцяблянам, якія паклалі дзве ружы на прыступкі УУС, прысудзілі «суткі» і папярэдзілі
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў адміністрацыйным арыштам і папярэджаннем жыхароў абласнога цэнтру Таццяну Арэх і Яўгена Іванова за ўскладанне кветак на прыступкі будынку ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкаму. Суд прызнаў іх вінаватымі ва ўчыненні несанкцыянаванага пікетавання (арт. 23.34 КаАП).