Галоўнага інжынера вінавацілі ў тым, што ён пры пераедзе з адной вуліцы на іншую у г. Мёры, згубіў ваенны білет і своечасова не звярнуўся ў ваенны камісарыят па яго аднаўленне. Як аказалася, на гэта даецца толькі тыдзень.
Гэтае правапарушэнне, паводле пастановы суда, было выяўлена якраз падчас таго, калі жыхар Мёраў звярнуўся з заявай па аднаўленні ваеннага білета з цягам часу.
Сяргей Дайко на суд не з’явіўся, ён хадайнічаў аб разглядзе справы ў яго адсутнасць, віну ў здзяйсненні правапарушэння прызнаў і выказаў згоду на вызваленне яго ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання.
Суддзя Ірына Яскевіч пайшла насустрач галоўнаму інжынеру, спыніла справу аб адміністрацыйным правапарушэнні і вызваліла яго ад адказнасці.
Таксама яна папярэдзіла Дайко аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзін з яго боку і наступленні адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне цягам года такога ж адміністрацыйнага правапарушэння.
Сяргей Лушкін