Нядзеля, 31 Сакавік 2024

Улады за атрыманую з-за мяжы грашовую дапамогу аштрафавалі жанчыну палітвязня

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Суд Пастаўскага раёну Суд Пастаўскага раёну

Старшыня суда Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава 14 лютага за атрыманне замежную бязвыплатную дапамогу аштрафавала на 1000 рублёў палітвязня Людмілу Цыбульскую, якая адбывае хатнюю “хімію”. Таксама жанчына абавязана судом пералічыць у даход дзяржавы кошт атрыманай гуманітарнай дапамогі.

У судзе стала вядома, што Людміла атрымала фінансавыя сродкі ад «экстрэмісцкага» фармавання «INeedHelpBY», і надалей выкарыстоўвала атрыманыя граховыя сродкі ў асабістых мэтах у выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

Зыходзячы з таго, што ў судовым пасяджэнні жанчына прызнала віну ў здзяйсненні правапарушэння і на падставе ч. 1 п. 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7, суддзя Жукава пакарала Цыбульскім штрафам у памеры адной тысячы рублёў, а таксама спагнала з «правапарушальніцы» ў прыбытак дзяржавы кошт атрыманай замежнай бязвыплатнай дапамогі.

Тамара Сухавей