У судзе стала вядома, што Ірына з 25 сакавіка 2023 года па 06 кастрычніка 2023 года тройчы атрымала ад «экстрэмісцкага» фармавання «INeedHelpBY», і надалей выкарыстоўвала ў асабістых мэтах у выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на агульную суму 1083,26 беларускіх рублёў.
Зыходзячы з таго, што ў судовым паседжанні жанчына прызнала віну ў здзяйсненні правапарушэння і на падставе ч. 1 п. 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 суддзя Жукава падвергла Хрыстлейд штрафаванню ў памеры адной тысячы рублёў, а таксама спагнала з «правапарушальніцы» у прыбытак дзяржавы кошт атрыманай ЗБД ў памеры 1083,26 рублёў.
Людміла Сумская