Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, жанчына ў студзені 2019 года фіктыўна ўладкавала на працу ў ліцэй, якім кіравала, свайго грамадзянскага мужа. Такім чынам, са студзеня 2019 года да верасня 2021 года «ліпаваму супрацоўніку» неабгрунтавана налічвалі заробак і іншыя выплаты на агульную суму 28 495,20 рубля.
Апрача гэтага, дырэктарка забірала частку заробку ў супрацоўнікаў для пакрыцця за іх кошт фінансавых патрэбаў установы, якой кіравала. З сакавіка 2019 года да кастрычніка 2022 года яна спагнала з сямі супрацоўнікаў не менш за 6470 рублёў.
У шматлікіх інтэрв'ю дзяржаўным СМІ Ірына Кісялёва, распавядаючы пра свой працоўны шлях, неаднаразова падкрэслівала, што ў школьныя гады марыла вучыцца на юрыдычным факультэце і стаць следчай. У сталым узросце жанчына сама апынулася пад следствам, а потым і пад судом.
Марыя Клімовіч