У судовым паседжанні Уладзімір прызнаў сваю вінаватасць у тым, што ён сапраўды ў сацыяльнай сетцы «Facebook» захоўваў у адкрытым доступе, інтэрнэт-старонку з назвай «Наш Дом». Раней інфармацыйная прадукцыя гэтага выдання ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Абараняючыся ў судзе, мужчына сцвярджаў, што не ведаў, што "Наш Дом" з'яўляецца экстрэмісцкім і таму, ён не выдаліў яе са сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.
На думку суддзі Драгунава ў дзеяннях Мяжуева меліся ўсе прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакараў яго арыштам тэрмінам на 8 сутак.
Радыён Кускоў