Нядзеля, 30 Ліпень 2023

За «экстрэмізм» улады пакаралі арыштам верхнядзвінскага прадпрымальніка

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 11 ліпеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках арыштавала на 15 сутак мясцовага прадпрымальніка Вячаслава Дэмбоўскага. Судовае паседжанне прайшло без удзелу «правапарушальніка», хаця ў міліцыі  з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні ён быў згодны.

У судовым паседжанні высветлілася, што згодна з рапартам інспектара Міёрскага РАУС, падчас маніторынгу інфармацыі сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» ў асабістым профілі Вячаслава меліся спасылкі інтэрнэт-супольнасцяў "STOP LUKA" і "МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ", якія ўключаны ўладамі ў рэспубліканскія.

Пасля даследвання ўсіх пісьмовых матэрыялаў, суддзя Кукліна прыйшла да высновы, што віна Дэмбоўскага даказана ў здзяйсненні ім правапарушэння, прадугледжанага ч.2 арт.19.11 КаАП і пастанавіла арыштаваць яго на 15 сутак, з моманту яго фактычнага затрымання.

Макар Садкоў