Так, суд Кастрычніцкага раёну Віцебска прыняў 17 рашэнняў, суд Чыгуначнага раёну вынес 11 рашэнняў, а суддзі суду Першамайскага раёну зрабіў гэта тры разы. Агулам, гарадскія суды прызналі “экстрэмісцкімі” 48 інфармацыйных крыніц.
Калі казаць пра раённыя суды Віцебскай вобласці, якія прынялі 51 рашэння у дачыненні да 53 ТК.
Суд Полацкага раёна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі на 8 рэсурсах, г. Новаполацка - 4, а суды, Чашніцкага, Лепельскага, Аршанскага, Ушацкага і Гарадоцкага раёнаў на трох.
Па два рэсурса празвналі “небяспечнымі” суды Расонскага, Ліёзненскага, Талачынскага, Сенінскага, Верхнедзвінскага, Ушацкага, Міёрскага, Шаркоўшчынкага, Шумілінскага, Докшыцкага раёнаў. Суды Дубровенскага, Віцебскага, Браслаўскага і Глыбоцкага раёнаў – па адным.
Ва ўсіх выпадках суды скарысталіся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў, паколькі, на думку суддзяў, прамаруджванне ў выкананні рашэння можа прывесці да значнай шкоды для дзяржавы або зрабіць немагчымым самое выкананне.
Ініцыятарамі прыняцця судамі рашэнняў па прызнанні матэрыялаў экстрэмісцкімі былі 7 упраўленне (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь або органы пракуратуры.
Віталь Кажух