Суд Кастрычніцкага раёну прыняў 21 рашэнне ў дачыненні да 30 тэлеграм-каналу. Суд Чыгуначнага раёну Віцебску вынес 12 рашэнняў у дачыненні да 16 медыярэсурсаў. Суд Першамайскага раёну зрабіў гэта адзін раз і прызнаў наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў у двух інтэрнэт-рэсурсах.
Калі казаць пра выніковасць, то далей ідуць раённыя суды Віцебскай вобласці, якія прынялі 23 рашэння у дачыненні да 23 ТГ.
Так, суд Новаполацка прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі на трох рэсурса, а суды, Верхнедзвінскага, Ушацкага, Шаркоўшчынкага Докшыцкага раёнаў на двух.
Суды Лепельскага, Дубровенскага, Шумілінскага, Полацкага, Браслаўскага, Ліёзненскага, Сененскага, Расонскага, Бешанковіцкага, Аршанскага, Чашніцкага і Глыбоцкага раёнаў – па адным.
Ва ўсіх выпадках суды скарысталіся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў, паколькі, на думку суддзяў, прамаруджванне ў выкананні рашэння можа прывесці да значнай шкоды для дзяржавы або зрабіць немагчымым самое выкананне.
Ініцыятарамі прыняцця судамі рашэнняў па прызнанні матэрыялаў экстрэмісцкімі былі 7 упраўленне (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь або органы пракуратуры.
Віталь Кажух