Сярод іншага, «экстрэмісцкай» была прызнаная старонка пра «Вясну» на сайце арганізацыі Front Line Defenders, «тэг Вясны» на сайце Reform.bу, а таксама рускамоўная галоўная старонка сайту праваабарончага цэнтру — беларускамоўнай і англамоўнай версіі у спісе няма.
У спіс рэсурсаў ПЦ "Вясна", прызнаных экстрэмісцкімі рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 27 студзеня 2022 года трапілі і віцебскія медыя праваабарончага цэнтра “Вясна”.
- Інтэрнет-старонка сацыяльнай сеткі "Facebook" з назвай "Віцебская Вясна", якая мае ідэнтыфікатар https://facebook.com/groups/vjasna;
- Інтэрнет-старонка сацыяльнай сеткі "Аднакласнікі" з назвай "Віцебская Вясна", якая мае ідэнтыфікатар https://ok.ru/vitebskspring;
- Інтэрнет-старонка сацыяльнай сеткі "Facebook" з назвай "Віцебская Вясна", якая мае ідэнтыфікатар https://facebook.com/vitebskspring/?ref=page_internal;
- Інтэрнэт-старонка "Віцебск Рэгіянальны сайт па правах чалавека Вясна", якая мае ідэнтыфікатар https://vitebskspring.org.
Правааборонцы папярэджваюць, тых чытачоў, якія карыстаюцца інфармацыяй з чатырох пералічаных вышэй рэсурсаў аб адміністратыўнай адказнасці па ч. 2 арт. 19.11 КАаП у якой прапісана адказансць за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
За падобнае правапарушэнне суд можа пакараць накладаннем штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або арыштам тэрмінам да 15 сутак за кожны даказаны акт распаўсюду "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.
Таму трэба быць асцярожным і абачлівым: не пакідайце каментароў пад публікацыямі, не давайце на іх спасылкі і не рабіце перапосты матэрыялаў на свае ці іншыя рэсурсы.
Сымон Круты