Пракуратура Віцебскай вобласці падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 42-гадовага жыхара абласнога цэнтру А., якому інкрымінаваная публічная абраза прадстаўніка ўлады.
Як устаноўлена, А. 16 студзеня 2021, маючы намер на публічную абразу намесніка міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь - камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова, са свайго ўліковага запісу ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» размясціў абразлівыя каментары да публікацыі аб выкананні пацярпелым сваіх службовых абавязкаў.
У судовым пасяджэнні А. сваю віну прызнаў і раскаяўся ў зробленым. Растлумачыў, што прычынай сталі негатыўныя эмоцыі пасля прачытання інфармацыі на рэсурсах у сетцы Інтэрнэт.
Заяўленыя іскавыя патрабаванні аб кампенсацыі маральнай шкоды на суму 1 тыс. рублёў А. кампенсаваў ў поўным аб'ёме, пералічыўшы грошы на разліковы рахунак дзіцячага дома.
З улікам пададзеных дзяржабвінаваўцам доказаў суд Першамайскага раёну Віцебску пастанавіў ў дачыненні да А. абвінаваўчы прысуд. На падставе арт.369 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 1 года 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. У даход дзяржавы канфіскаваны мабільны тэлефон, з выкарыстаннем якога А. размяшчаў каментары.
Таксама абласная пракуратура падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да раней нясуджаных 29-гадовага жыхара Полацкага раёну Л., якому інкрымінаваліся злачынствы супраць міру і бяспекі, а таксама парадку кіравання.
У ходзе судовага разбору ўстаноўлена, што Л. з кастрычніка 2019 году да ліпеня 2020 году ў сетцы Інтэрнэт размяшчаў каментары з заклікамі да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прэзідэнта РБ, а таксама абразы на адрас кіраўніка дзяржавы. Сваю віну Л. прызнаў часткова.
Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду прызнала Л. вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на рапальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, па ч.1 арт.130 КК РБ, публічнай абразе па ч.1 ст.368 і па ч.1 ст.366 пагрозе гвалтам у адносінах да кіраўніка дзяржавы.
Па сукупнасці злачынстваў суд прызначыў абвінавачанаму канчатковае пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У даход дзяржавы канфіскаваны мабільны тэлефон, з выкарыстаннем якога Л. размяшчаў каментары.
Падрыхтаваў Міхась Пісараў