Аўторак, 16 Кастрычнік 2012

Палітык Сяргей Рыжоў працягвае судзіцца з мэдыкамі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Сяргей Рыжоў Сяргей Рыжоў

У судзе Віцебскага раёну працягваецца судовае паседжаньне ў справе пазову актывіста віцебскай арганізацыі “Белая Русь” Сяргея Рыжова да абласных мэдыкаў: “Гэта працяг маіх патрабаваньняў па прызнаньні палітматываванага ціску на віцебскіх мэдыкаў, які працягваецца з 2010 году. Прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі і праваабаронцам адмовілі ў допуску ў залю адчыненага судовага паседжаньня. Яны ня мелі магчымасьці весьці аўдыё і відэазапіс”. Паводле слоў Рыжова, судзьдзя Ліпская публічна пагражала Рыжову прыцягненьнем да адказнасьці нібыта за паразытызм.

 

Як паведамляе сам віцебскі актывіст, яго праблемы з працай і мэдычнай апекай пачаліся пасьля таго, як ён задумаў выставіць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах. З таго часу ён ня можа ўладкавацца на працу, не атрымлівае неабходных яму лекаў. Раней Сяргей Рыжоў падаў скаргу ў Раду па правох чалавека ААН.

Радыё Рацыя

Залагініцца каб дадаць камэнтары