«Два аддзяленьні псыхіятрычнай лякарні перапрафіляваныя для прыёму хворых на пнэўманію. Агулам на 120 ложкаў», – расказаў мужчына.
Намесьнік галоўнага ўрача цэнтру Ігар Сьвіркуноў адмовіўся пацьвярджаць гэтую інфармацыю па тэлефоне.
Паводле зьвестак на афіцыйным сайце абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі, ягоная магутнасьць складае 520 ложкаў.
15 красавіка на паседжаньні абласнога штабу па барацьбе з распаўсюдам COVID-19 начальнік галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму Міхаіл Вішнявецкі назваў сытуацыю з колькасьцю ложкаў у мэдычных установах спакойнай.
«Захворвальнасьць знаходзіцца пад поўным кантролем», – запэўніў Вішнявецкі.
Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 15 красавіка ў Беларусі зарэгістраваныя 3728 чалавек з каронавірусам. 68 чалавек маюць патрэбу ў падтрымцы апаратам штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Памерлі 36 пацыентаў.
Зьміцер Міраш