Найбольшыя дзелі прыбыткаў хатніх гаспадарак Віцебшчыны складаюць аплата працы (58,2%), пэнсіі, стыпэндыі і да таго падобныя трансфэрты насельніцтву (28,8%), даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход (7,5%), і даходы ад уласнасьці (5,5%), паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Віцебскай вобласьці.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы – гэта грашовыя даходы насельніцтва за вылікам падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі. Як паведамлялася раней, паводле статыстычных дадзеных на травень 2017 году кошты на харчовыя тавары, у параўнаньні зь леташнімі, вырасьлі на 7,4%, а на паслугі – на 8,4%.
Сяржук Серабро, vitebsk.cc