Больш за 90% дольшчыкаў дому складаюць сем’і, якія будуюцца з прыцягненьнем ільготных крэдытаў ААТ АСБ “Беларусбанк”. Асноўным забудоўшчыкам, заказчыкам і падрадчыкам аб’екту зьяўляецца ААТ “Жылбуд”. Пры нарматыўным тэрміне будаўніцтва 20 месяцаў ён узводзіцца са сьнежня 2010 году. Увод у эксплёатацыю дома пераносіўся двойчы і заплянаваны на лістапад гэтага году. Кошт аднаго квадратнага мэтру за гэты час вырас ў два разы. Пры гэтым на канец 2011 году гатоўнасьць аб’екту складала толькі каля 20%. Нязначнымі тэмпамі рухалася справа і ў далейшым.
Пастаянны перанос тэрмінаў здачы дома, спалучаны з павелічэньнем кошту і нізкімі тэмпамі будаўніцтва, стаў падставай для шматлікіх зваротаў дольшчыкаў ў мясцовыя органы ўлады, органы пракуратуры і іншыя інстанцыі. Пры гэтым ААТ “Жылбуд” для вырашэньня насьпелых пытаньняў выкарыстаў свой рычаг ціску на людзей, пагражаючы скасаваньня дамовы ў аднабаковым парадку каля 90 дольшчыкам, якія падалі пазоўныя заявы ў суд. У выніку ход будаўніцтва праблемнага дому пад пастаянны кантроль узяў КДК Віцебскай вобласьці. Па яго даручэньні ў траўні гэтага году была праведзеная праверка абгрунтаванасьці фармаваньня канчатковай кошту будаўніцтва дому.
“У выніку канчатковая цана даўгабуду зьнізілася на Br5,47 млрд., або на 5,95%. Калі казаць пра квадратны мэтар, то яго цана з Br7,6 млн. паменшылася да Br7,16 млн.”, - канстатаваў Віктар Коцікаў, падкрэсьліўшы, што на просьбу Камітэту дзяржкантролю ААТ АСБ “Беларусбанк” правядзе праверку і кантрольны абмер жылога дому ў сьнежні. Гэта дазволіць даць больш дакладную ацэнку выдаткаў на будаўніцтва і, магчыма, паўплывае на зьніжэньне канчатковага кошту квадратнага мэтру, адзначыў начальнік упраўленьня.
У цяперашні час гатоўнасьць даўгабуду, да афіцыйна вызначанай даты ўводу ў эксплёатацыю якога засталося фактычна чатыры месяцы, складае 50%. “Пазыцыя дзяржкантролю - увесьці дом у лістападзе без падаражэньня, - падкрэсьліў Віктар Коцікаў. - Забудоўшчык для гэтага бярэ на субпадрад каля дзясятка арганізацыяў, што дазволіць павялічыць тэмпы будаўніцтва і ўкласьціся ў тэрміны”.
У Віцебскай вобласьці ў першым паўгодзьдзі за кошт усіх крыніц фінансаваньня ў эксплёатацыю ўведзена 137,5 тыс.кв.м жытла, або 22,9% ад гадавога заданьня. Паводле стану на 1 ліпеня ў незавершаным будаўніцтве па рэгіёне знаходзіцца 49 шматкватэрных жылых дамоў, уключаных у праграму жыльлёвага будаўніцтва на 2013 год, зь іх з парушэньнем нарматыўных тэрмінаў будуецца 30 жылых дамоў.
Крыніца: БелТА