Субота, 18 Ліпень 2026

Расійскі спявак Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Адбылося гэта падчас фестывалю “Славянскі базар”, які традыцыйна праходзіць пад лозунгам "Ад мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". У расійскага  шансон-спевака Дзяніса Майданава ў межах фестывалю быў арганізаваны канцэрт. Майданаў падкаціў на БМП і з яе праспяваў адзін са сваіх хітоў «Нічего не жаль».

За падтрымку расійскай агрэсіі ва Ўкраіне ён знаходзіцца пад персанальнымі міжнароднымі санкцыямі ўсіх краін ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і шэрагу іншых дзяржаў, піша “Наша Ніва”.

Але на віцебскі песенны форум артыстам, якія падтрымліваюць вайну, дарога адкрытая. Нягледзячы на рыторыку Аляксандра Лукашэнкі, які на адкрыцці “Славянскага базару ў Віцебску” чарговы раз заявіў, што “Беларусь – гэта выспа міру”, і “мастацтва – гэта і ёсць мір”.

Непакоіць арганізатараў фестывалю зусім іншае. Дырэктар “Славянсага базару” Глеб Лапіцкі непасрэдна перад пачаткам імпрэзы шчыра прызнаў, што сюды ніколі не запросяць выканаўцаў, якія падтрымалі беларускія пратэсты ў 2020-м годзе.  

Ларыса Міхневіч