Серада, 29 Красавік 2026

У санаторыі пад Лепелем для прыезжых з Расіі ладзяць адмысловыя патрыятычныя праграмы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Ужо даўно вядома, што адпачынак у беларускіх санаторыях вальмі папулярны ў расіян найперш таму, што тут вельмі даступныя для іх кошты. Санаторыям гэта выгадна таксама, бо іх паслугі запатрабаваныя, а кім – не так важна. Цяпер, каб завабіць прыезжых з Расіі, у месцах адпачынку яшчэ й ладзяць спецыфічныя культурныя праграмы.

Так, у санаторыі «Жемчужина» пад Лепелем  ахвотна прымаюць дзіцячыя групы з Расіі. Для іх арганізуюць патрыятычныя праграмы, дзе расказваюць пра “подвиги и героику уроженцев именно тех мест, откуда приехали туристы”. Апрача гэтага, тут ёсць “библиотека с большой подборкой литературы по союзной тематике”.

Для турыстаў з суседняй краіны ствараецца ўсё больш прыцягальных умоваў. Што да адпачынку беларусаў, то статыстыка прымушае задумацца: у мінулым годзе ў 9-ці санаторыях Віцебшчыны адпачылі і падлячыліся 70 тысяч чалавек. Грамадзян Беларусі з іх толькі палова - 50, 9% ад агульнай колькасці, а 49,1% - замежнікі, пераважна грамадзяне Расіі. Некаторыя санаторыі прымаюць расіян нават бясплатна. Так, у 2026 годзе ў лепельскім вайсковым санаторыі будуць бясплатна адпачываць удзельнікі так званай "СВО" - тыя, хто ваюе на баку Расіі ў вайне з Украінай.   

Раіса Смятаніна