Серада, 04 Сакавік 2026

У Віцебску – новая крымінальная справа за абразу Лукашэнкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Яе ўжо накіравалі ў суд, разбіральніцтва павінна адбыцца неўзабаве. Фігурант справы – 39-гадовы мужчына, жыхар абласнога цэнтра. Яго вінавацяць за два каментары 3-гадовай даўніны, размешчаныя ў Telegram.

Гэта былі каментары “под публикациями в отношении Главы государства комментарии, включающие оскорбительные слова и выражения в его адрес, которые унижают честь и достоинство личности Президента Республики Беларусь”. Так, не называючы імя і прозвішча мужчыны, піша абласная газета “Витебские вести”.

Як вынікае з кароткай публікацыі, гэтыя каментары пазней былі выдалены аўтарам. Але іх удалося аднавіць (якімі менавіта спецыялістамі, не ўдакладняецца), і цяпер гэтыя допісы сталі падставай для абвінавачвання.  

Вольга Сняжкова