За кошт замежнай працоўнай сілы ў сельгасарганізацыях Дубровенскага раёна спрабуюць адолець кадравы крызіс. Цяпер працоўных мігрантаў ужо з Пакістану чакаюць у КУСХП «Приднепровский» і ААТ «Якубово-Агро» (9 і 12 чалавек адпаведна). Іх таксама плануюць працаўладкаваць на фермы – жывёлаводамі і доярамі. Гаспадаркі абавязуюцца забяспечыць іх жытлом і выдаць аванс на харчаванне да першага заробку. Памеры заробкаў для іх такія самыя, як для беларусаў. Паводле звестак з рэспубліканскага сайта службы занятасці, у ААТ «Боброво-Агро» жывёлаводу абяцаюць плаціць 1 300 руб. , у ААТ «Якубово-Агро» - ад 900 да 1 600 руб. Але мясцовых работнікаў бракуе, бо ў вёсках застаецца ўсё менш людзей працаздольнага ўзросту.
Алег Ярко
Чацвер, 12 Люты 2026
У Дубровенскі раён прыбылі першыя працоўныя міранты
Чатырох грамадзян Туркменістана засялілі разам у адну кватэру і накіравалі на працу ў ААТ «Боброво-Агро». Усе чацвёра працуюць на ферме. Спецыяльнай адукацыі замежнікі не маюць. Іх навучаюць “за калёс” – настаўнікамі прызначаюць суайчыннікащ, якія прыехалі на некалькі дзён раней. Мінімальнага ўзроўню ведання рускай мовы хапае, каб зразумець, што ад іх патрабуецца.
Апублікавана ў
Рознае