Панядзелак, 23 Снежань 2024

Вада ў падвалы больш не зацякае. Дзякуючы настолівасці мясцовых жыхароў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Жыхары дома 19 корпус 4 па вуліцы Чкалава ў Віцебску паўтара года змагаліся з наступствамі рамонту, праведзенага ў 2023 годзе. Камунальнікі абнавілі дарогу паміж вуліцамі Чкалава і Чарняхоўскага ўздоўж гімназіі №5. Дарога набыла прыстойны выгляда, а вось у суседнім двары з'явіліся праблемы, якія давялося варышаць досыць працяглы час.

У двары дома 19 корпус 4 па вуліцы Чкалава з'явілася лужына, з-за якой людзі былі вымушаны хадзіць па праезднай частцы і падвяргаць сваё жыццё небяспецы. Людзі шматразова паведамлялі аб праблеме ў службу 115.бел, тэлефанавалі ва ўпраўленне ЖКГ па г. Віцебску і па Віцебскай вобласці, а таксама ў «Водаканал» і «Гардармост». Але праблема не вырашалася, аж пакуль гарадскія актывісты не сабралі дзясятак фотаздымкаў і не паслалі іх у камітэт Дзяржкантроля. Праўда, і туды давялося звартацца двойчы, бо першы раз КДК проста накіраваў заяву з подпісамі ў гарвыканкам. Другі раз было паведамлена, што «до 01.10.2024 ГП «Гордормост» установит ливнеприемный колодец. Попадание воды в подвал вызвано разрушением отмостки, её ремонт также запланирован до 01.10.2024».

Адмостку вакол дома зрабілі, а працы па водаадвядзенню абяцалі завяршыць да 15 лістапада. Не дачакаўшыся абяцанага, людзі пачалі быць трывогу зноў. Бо вада збіралася не толькі ў лужыне, але і залівала падвалы. Вынікам такіх рэгулярных затапленняў стала псаванне маёмасці жыхароў дома, якая знаходзіцца ў падвале, непрыемны пах у пад'ездах дома, небяспека абвастрэння эпідэміялагічнай сітуацыі.

Эпапея завяршылася толькі ў снежні. Намеснік старшыні гарвыканкама Павел Шыкшнян афіцыйна паведаміў заяўнікам, што праблема з наступствамі рамонту дарогі нарэшце вырашана.

Віялета Смунёва