Чацвер, 19 Снежань 2024

Былы віцебскі ваенком разважае пра «дзяржаўны пераварот 2020 года» і раіць чытаць выключна дзяржаўныя СМІ

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы Віцебшчыны пачалі адно за адным змяшчаць інтэрв'ю з праўладнымі дзеячамі. Гавораць яны, у прынцыпе, абсалютна аднолькавыя рэчы. Пасылаў да суграмадзян бывае некалькі, і ўсе яны шаблонныя. Прааналізуем хіба інтэрв'ю гарадской газеце «Віцьбічы» былога віцебскага ваенкома, а цяпер дэпутата Палаты прадстаўнікоў апошняга склікання Руслана Шкодзіна.

1. "На постсоветском пространстве Беларусь – единственная страна, которая успешно справилась с попыткой государственного переворота в 2020 году. Тем людям, кто его готовил и организовывал, безусловно, это не нравится. Были вложены огромные средства, но их план провалился».

Новае ў гэтай рыторыцы – згадкі пра падзеі 2020 года як пра «дзяржаўны пераварот». Хаця зусім нядаўна ідэолагі і дзяржаўныя СМІ сцвярджалі, што на пратэсты выходзілі «адзінкі», і масавых праяваў незадавальнення не было.

2. Белорусы мобилизировались, многие переосмыслили, что происходит внутри страны и за ее пределами, ощутили информационное влияние на Беларусь".

Тут таксама пасыл, які цяпер транслюецца назамен сцвярджэнням, што акцый пратэсту супраць вынікаў былой прэзідэнцкай кампаніі не было. Былі, асцярожна прызнае Руслан Шкодзін. Але з тае пары прайшло шмат часу, людзі пераасэнсавалі свае паводзіны – прычым такіх абсалютная большасць. Гэта, на яго думку, мусіць паўздзейнічаць на тых, хто не хоча застацца «у меньшасці».

3. «Самым типичным и вопиющим случаем является создание информационных центров, чтобы продвигать в Беларуси идеи «демократических основ и прав. Эти центры уже работают в открытую и созданы для дестабилизации обстановки в нашей стране, дискредитации действующей власти и страны в целом, раскола в обществе. Подобные центры работают в Украине, Литве, Латвии, координируются западными спецслужбами».

А гэта ўжо пазнавальная «старая песня» пра тое, што пратэсты 2020 года, маўляў, рыхтаваліся замежнымі СМІ і недзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі «за заходнія грошы». У інтэрв'ю Руслана Шкодзіна гэта «уступ» да галоўнага пажадання: «Во-первых, основой для получения информации должны стать государственные средства массовой информации, которые используют проверенные факты. Во-вторых, нужно перепроверять информацию в нескольких надежных источниках».

Між тым, сучасныя людзі так і робяць: калі ў дзяржаўных СМІ чытаюць пустыя артыкулы, дзе няма нічога, апрача дыфірамбаў дзейным уладам, то і шукаюць альтэрнатыўных крыніц інфармацыі.

Таццяна Віктарава