Калі пачытаць рашэнні гарвыканкама, то спачатку планавалася рэканструкцыя вуліцы, але потым вырашылі абмежавацца мадэрнізацыяй. Рэканструкцыя, вядома, прадугледжвае больш істотныя змены. Больш падрабязна розніцу тлумачыць партал «Народныя Навіны Віцебска». Выданне зазаначае, што гарадское Ўпраўленне капітальнага будаўніцтва праводзіць закупку праектных і пошукавых работ па аб'екце "Мадэрнізацыя вуліцы Цітова ў г. Віцебску". Згодна з умовамі закупкі падрыхтаваць дакументацыю павінны да 20 ліпеня наступнага года. Толькі гэтыя працы арыентыровачна абыдуцца гарадскому бюджэту 1520456 рублёў.
Увесь кошт будаўніцтва на цяпершнім узроўні коштаў складае 117.421.126 рублёў (прыкладна 33.880.000 даляраў ЗША). Ці «пацягне» бюджэт Віцебска такую суму? Для параўнання: сёлета гарадскі бюджэт складаў да змен 613.774.589 рублёў у частцы выдаткаў.
Што абяцаюць зрабіць за гэтыя грошы, мяркуючы па ўмовах закупкі?
Колькасць асноўных палос руху павялічыцца да 4-х, а шырыня ходнікаў — да нарматыўнай шырыні 3/2,25 метра ў залежнасці ад наяўнай паблізу забудовы на працягу ўсёй вуліцы. Але там, дзе гэта немагчыма, пакінуць ходнікі шырынёй 2,25/1,5 метра. Таксама прадугледжана ўладкаванне веласіпеднай дарожкі з двухбаковым рухам шырынёй 1,5 метра з паўднёвага боку вуліцы.
Прыпынкі на вуліцы таксама чакае мадэрнізацыя: унармуюць іх дыўжыню т шырыню, зробяць "кішэні" не менш за 3м. Тамвайныя прыпынкі «уздымуць» над праезднай часткай, каб пасажырам было зручней выходзіць і заходзіць.
На пешаходных пераходах павінны з'явіцца выспы бяспекі і пешаходныя абмежавальныя агароджы. На нерэгулюемых пераходах усталююць святлафоры з кнопкай для выкліку патрэбнага сігналу.
Абяцаюць, што дарожнае пакрыццё будзе цалкам заменена: на праезнай частцы на асфальтабетоннае; на пешаходнай зоне - на бетонную плітку; на зоне трамвайных шляхоў - на плітачнае пакрыццё. Зменіцца і асвятленне – будуць усталяваны святлодыёдныя свяцільнікі.
Паводле перадпраектнай дакументацыі, распрацаванай ТАА "ТрансСоюзПроект", пры мадэрнізацыі вуліцы Цітова пад знос трапляюць дрэвы і кусты. Будуць ліквідаваны:
- дрэвы ліставыя - 115 штук;
- дрэвы драбналістыя - 156 штук;
- дрэвы садовыя - 42 штук.
Добраўпарадкавання жыхары вуліцы Цітова чакалі не адзін год. Пытанне, ці не адкладзецца яно яшчэ на нявызначаны тэрмін з нагоды недахопу сродкаў, якія зараз актыўна забірае стварэнне ў горадзе плошчы герба і сцяга за бюджэтны кошт.
Васіль Шапавалаў