Як і на кожным блышыным кірмашы тут гандлявалі ўжыванымі рэчамі, звычайна пажылыя людзі. Таксама тут калекцыянэры прадавалі або зьмянялі прадметы свайго хобі: манэты, значкі, узнагароды і іншыя прадметы даўніны.
Спачатку зачыстка кранула толькі Лякаматыўную вуліцу: міліцыя сагнала зь яе стыхійных гандляроў, а на слупах былі разьвешаныя забараняльныя шыльды. Пасьля абвяшчэньня гарадзкімі ўладамі кампаніі па барацьбе зь несанкцыянаваным вулічным гандлем ліквідаваны і эпіцэнтар таўкучкі ля крамы «Востраў чысьціні». Толькі вельмі невялікая частка гандляроў з барахолкі перабралася на тэрыторыю Полацкага рынку, астатніх не відаць.
Блышыны рынак у гэтым месцы спрабуюць ліквідаваць не ўпершыню. Найбольшага росквіту ён дасягнуў у 90-я гады мінулага стагодзьдзя, а пасьля неаднаразова разганяўся. Апошні ўсплёск гандлю на таўкучцы адбыўся падчас эканамічнага крызісу ў 2011 годзе.