На сустрэчу з прадстаўнікамі ўладаў прадпрыемствы і арганізацыі даслалі 30 чалавек з амаль 300 маладых спецыялістаў, якія сёлета ўпершыню выйшлі на працу.
Старшыня райвыканкама натхняў моладзь заклікамі да прафесійнага росту, бо «эту страну мы не получили в наследство, мы ее взяли взаймы у наших детей, внуков и правнуков. Поэтому должны сделать всё, чтобы не только сохранить, но и приумножить достижения нашей прекрасной Беларуси». А дэпутат Палаты прадстаўнікоў Руслан Шкодзін вырашў перасцерагчы хлопцаў і дзяўчат ад працы ў замежжы.
Ен распавёў, што «несколько раз в начале профессионального пути стоял на распутье, получив предложения уехать из страны. На одной чаше весов был шанс заработать быстрые деньги, а на другой – мечта построить успешную военную карьеру». І ўрэшце, прыслухаўшыся да парады старэйшага калегі, «принял правильное решение: вложил все свои силы в долгосрочную перспективу и остался в стране, где людей ценят за умения, таланты, профессионализм, целеустремленность, активную жизненную позицию».
Руслан Шкодзін – прафесійны вайсковец. І ягоны прыклад будаўніцтва кар'еры істотна адрозіваецца ўмовамі, у якія зараз трапляюць выпускнікі навучальных установаў. Іхная рэальнасць сення – гэта невысокія заробкі на нізкіх пасадах.
А каб маладыя людзі не надта задумваліся пра тое, што ў краіне не так, раз не ўсе прадпрыемствы працуюць эфектыўна, у людзей няма грошай і многія разважаюць над тым, каб з'ехаць з Беларусі, перад імі даслалі выступіць кіраўніка Чыгуначнага РАУС. Ён распавёў пра «вопросы безопасности, опасных соблазнов, которые встречаются во взрослой жизни и могут привести к плачевным последствиям».
Паводле гарадской газеты «Віцьбічы», мэта сустрэчы была дасягнута: «спикеры и присутствующие молодые специалисты сошлись во мнении, что Беларусь – страна возможностей, только нужно вовремя их заметить и не упустить, поддавшись чужому влиянию и провокациям из вне».
Раман Назараў