Субота, 05 Кастрычнік 2024

Дзмітрый Карняенка падаў за тры з паловай гады 1 500 заявак у службу 115.бел

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

«Большасць, зразумела, тычыцца Віцебска. Але нямала павязана і з Воршай, Лёзнам, Полацкам і г. д., -- паведамляе актывіст. -- Ёсць прыклады даволі станоўчых вынікаў. Але ёсць і прыклады нерэагавання гадамі на нейкія праблемы. Прыходзілася рознымі высілкамі (зваротамі ва ўстановы вышэй) дамагацца жаданага».

Пра своеасаблівы асабісты рэкорд Дзмітрый Карняенка напісаў у Facebook. Тут жа на сваёй старонцы ён пакідае «справаздачы» пра зробленае, публікуючы адказы з дзяржаўных органаў.

«Карацей, умылі рукі». Гэта гісторыя пра найбуйнейшы ў Беларусі скетадром, які нядаўна адкрыўся ў Віцебску, і які мясцовыя ўлады лічаць вялікім дасягненнем. Дзмітрый Карняенка вырашыў даведацца, наколькі бяспечанае для эксплуатацыі новае абсталяванне. І атрымаў адкаў з Віцебскай інспекцыі дзяржстандарта пра тое, яно не падлягае абавязковаму пацвярджэнню вдпаведнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прасцей кажучы, у горадзе з'явілася абсталяванне падвышанай траўманебяспечнасці, але за няшчасныя выпадкі, калі такія крый Божа здарацца, чыноўнікі адказнасць на сябе не возьмуць. Адміністрацыя Першамайскага раёна Віцебска, на тэрыторыі якога з'явіўся скетадром, ужо пачала ўхіляцца: маўляў, ёсць стэнд з правіламі бяспекі, а астатняе ўжо залежыць ад карыстальнікаў.

«Тут удалося прымусіць» - гэта адзін з паспяховых кейсаў. Пасля скаргі Дзмітрыя Карняенкі пракуратра Віцебска адказала, што зоймецца вывусэннем пытання, чаму на вуліца 12-й Бебеля знаходзіцца ў кепскім стане. Прадпісанне пракуратуры атрымала прадпрыемства «Гордомост» для правядзення рамонтных работ.

«Прымусіў Дзяржкантроль з'ездзіць у Тарны». Паводле заявы актывіста Дзяржкантроль паабяцаў, што асфальтаванне вуліцы Бялінскага будзе ўнесена ў план рамонтных работ на 2025 год.

«2,5 месяцы на ліквідацыю лужыны». Тут усё зразумела – і наконт праблемы, і наконт аб'екта, і наконт часу чакання. У выніку «работы по устранению ямочности на улице братьев Назаровых» у Оршы выкананы.

Каментуючы лічбу 1 500, якая адлюстроўвае колькасць ягоных зваротаў да камунальных службаў і дзяржаўных органаў, Дзмітрый Карняенка кажа, што яна «падаецца яму пакуль невялікай». І сваю працу ён збіраецца працягваць. Прычым нягледзячы на тое, што ўжо не жыве ў Беларусі. Але сувязі з радзімай падтрымлівае і клапоціцца пра сваіх землякоў.

Алег Паўлаў